1 юр, -у, м. Павышанае імкненне да задавальнення плоцевых пачуццяў. На яго напаў ю. 2 Юр'еў, -ва: вось табе, бабка, і Юр'еў дзень - пра нечакана страчаную надзею, спыненне свабодных дзеянняў і пад. [першапачаткова пра непрыемнасць, якая ўзнікла… 3 юрлівец, -іўца, мн. -іўцы, -іўцаў, м. Чалавек, якому ўласціва сладастраснасць, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў. 4 юрлівы, -ая, -ае. Пажадлівы, поўны юру; які выражае юр. Ю. чалавек. Юрлівая ўсмешка. || наз. юрлівасць, -і, ж. 5 юродзівы, -ая, -ае. 1. Дурнаваты, блізкі да вар'яцтва. Ю. хлопец. 2. юродзівы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Ва ўяўленні рэлігійных людзей: вар'ят, які валодае дарам… 6 юродства, -а, н. 1. Стан бессвядомасці, вар'яцтва. 2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны. Рабіць ю. 7 юродстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (неадабр.). Паводзіць сябе падобна юродзіваму (у 1 знач.). 8 юрта, -ы, ДМ юрце, -ы, -аў, ж. Пераноснае, конусападобнай формы жыллё, крытае шкурамі ў некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры. || прым. юртавы,… 9 юрыдычны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да права1 (у 1 знач.), прававы. Ю. доказ. Юрыдычная тэрміналогія. Юрыдычная кансультацыя. Юрыдычная асоба. 2. Які адносіцца… 10 юрысдыкцыя, -і, ж. (спец.). Правамоцнасць праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні. Валодаць юрысдыкцыяй. Падлягаць чыёй-н. юрысдыкцыі. 11 юрысконсульт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м. Асоба, якая з'яўляецца пастаянным кансультантам ва ўстанове па пытаннях права і выступае абаронцам яе інтарэсаў у юрыдычных… 12 юрыспрудэнцыя, -і, ж. (кніжн.). Сукупнасць юрыдычных навук, а таксама практычная дзейнасць юрыстаў. 13 юрыст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. Спецыяліст па юрыдычных навуках, юрыдычных пытаннях. || ж. юрыстка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).