1 ёлка, -і, ДМ ёлцы, мн. -і, ёлак, ж. 1. Тое, што і елка. 2. Упрыгожаная елка ў пакоі (на плошчы) у сувязі са святам Новага года. Навагодняя ё. 3. Пра навагодняе… 2 ёлкі, -ая, -ае. Прагорклы, з рэзкім непрыемным пахам (пра нясвежыя тлушчы). Ёлкае сала. || наз. ёлкасць, -і, ж. 3 ёлкнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; незак. Станавіцца ёлкім. Сала пачало ё. 4 ёлуп, -а, мн. -ы, -аў, м. Бесталковы, тупы чалавек, дурань, асталоп. 5 ёлупень, -пня, мн. -пні, -пняў, м. Тое, што і ёлуп.