На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    іскаверціцца — адхварэць, сканаць.
    Як ні верціцца, усё адно іскаверціцца.
  2. 2
    іскацца — шукаць вошы ў галаве.
    Ты б хоць паіскаўся, а то не галава, а вашэўня.
  3. 3
    ісподкі — вязаныя рукавіцы. Іх некалі надзявалі на голую руку, а паверх рукавіцы з кажушыны (толькі з кажушыны называліся рукавіцамі).
    І ў ісподках рукі пакалелі.
  4. 4
    ісподнікі — падштанікі.
    Матузы ад ісподнікаў па зямлі цягнуцца, кавалер стаптаны.
  5. 5
    ісподняе — ніжняя бялізна.
    Ісподняе данашаваіцца, на новае напрашаваіцца.
  6. 6
    істопка — гаспадарчая будыніна, зімой паляць (топяць), летам халодная.
    У яго істопка ёсь, дык і бульба й капуста ня мёрзніць.
  7. 7
    істрыць — рабіць вострым.
    Я ім косы йстру, як затупяцца, каб войстрымі былі.

Паведаміць пра недакладнасьць