 |
На ваш запыт знойдзены 96 артыкулаў
-
гадавік — жывёліна, якая гадуецца год.
Гэты парасяты не гадавікі.
-
гадзіць — дагаджаць.
Яму гадзіш як благой скуле, а ён цябе ня бачыць.
-
гадкі — брыдкі.
А то ёсь, як рапені, такія гадкія бабы, ідзець, а ў яе жывот на жываце, трыбух на трыбуху.
-
гайдамаха — гуляка, раскідаха.
Ён такі не гайдамаха - не прап'ець.
-
галабоні — буякі, дурніцы; яшчэ — п'яніцы.
Гэта ўжо галабоня надрузлая, адваленая, такая наспелая сядзіць. Галабоні - п'яніцы гузаватыя!
-
галабурда — лухта, несусвеціца.
Ён нясець усякую галабурду як наняты.
-
галавабой — слізгоцце.
Як падмерзніць - галавабой будзіць.
-
галавар — кіпень, голы вар.
А на снядання галавар.
-
галайстра — голь, галеча.
І ў Расіі такая галайстра.
-
галамызы — бязвусы, з голым тварам.
І гэны галамызы жаніцца хочаць.
-
галанож — у чаравіках на босую нагу.
Пахмяліцца дык галанож прыпёрся.
-
галаруч — голымі рукамі.
Нёс ваду галаруч, рукавіцы забыўся.
-
галасуха — плакса.
Я такая галасуха была малая.
-
галата — голае месца, поле.
Стаяць недзі каровы на гэтай галаце, травы німа.
-
галдуечыць — казаць, балбатаць незразумелае.
Збяруцца жыды: гылды-гылды, галдуечуць, пакуль языкі не запацеюць.
-
галезаваць — цягацца.
Галезаваіць па дарозі, клопату болі ня маіць.
-
галень — сшараваны венік, ад якога засталіся адны голыя дубцы.
Кінь ты гэты галень, ужо ўшчэнт сшараваўся.
-
галець — жыць ў нішчымніцы, не мець чаго абуць, надзець.
Пагалела б, тады б знала, а то ей матка прэць і прэць.
-
галіна — схільнасць, прызванне.
Яго сыны пайшлі па сваей галіне: адзін лекар, а другі начальнік.
-
галіцца — квапіцца.
На чужое ня галься, згубіш сваё. Пагаліўся на багацця й узяў пабойню.
|
 |