На запыт знайшлося 14 артыкулаў

  1. 1
    грабёлка — грабянец, часадла.
    А пара-пара грабёлачкі шукаці, // А пара-пара русую коску часаці.
  2. 2
    грабіна — труна, дамавіна.
    Якую грабіну зробілі б, дык і з нечага.
  3. 3
    гравінь — гравій.
    Дарогу гравіням усыпалі.
  4. 4
    граміла — вялікі, здаравіла, моцны; яшчэ — няскладны.
    Грамілу гэтага толькі ў аглоблі запрагаць. Гэны граміла паверніцца, дык і перакуліць лёгка.
  5. 5
    грокат — грукат.
    Ён без нагі, паваліцца - будзіць грокату.
  6. 6
    гругніць — бубніць, мармытаць.
    Нешта гругніць, а я пра сваё думаю.
  7. 7
    груда — змерзлая глеба, без снегу.
    Па грудзі йсці - як на злом галавы.
  8. 8
    грудам — гуртам, юрмой.
    За ёй кавалеры грудам валяць.
  9. 9
    грузалкі — кавалачкі.
    Гарбуз разварыўся, толькі грузалачкі дзе-нідзе пападаюцца.
  10. 10
    грузь — цяжар.
    Такую грузь валок, во здаравіла.
  11. 11
    грыбёт — хрыбет.
    А пітух заядлы такі - курыцы выдраў увесь грыбёт.
  12. 12
    грывісты — з грываю.
    Конік у нас быў грывісты, спраўны, ляціць, а грыва віх-віх, як мурог пад ветрам.
  13. 13
    грыжанка — бручка.
    Грыжанка маладая смачная, хрупаіш і хрупаіш.
  14. 14
    грымотнік — зёлка.
    На лузе расцець грымотнік, рыхтык дзятлінка. Як гром грыміць, збіраюць, пасля свенцяць і кураць хату.

Паведаміць пра недакладнасьць