На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    гладка — зусім, ушчэнт.
    Гладка забылася, чаго прышла сюды. Гладка збяднеў.
  2. 2
    гладкі — укормлены, дагледжаны, спраўны.
    Ад таго казак і гладак, што пад'еў і набак. Яна баба гладкая, спраўная.
  3. 3
    гламызда — нязграбны, неахайны.
    Такая ўжо гламызда, аж глядзець страшна.
  4. 4
    глінабітка — хаціна з жэрдзя й гліны.
    У глінабітцы зіму перажылі.
  5. 5
    глінянік — гліняны гаршчок.
    У гліняніку крупы лепі ўпрэюць.
  6. 6
    глотнічаць — гарланіць, ірваць глотку.
    Нячым глотнічаць, лепш справай займіся.
  7. 7
    глушні — вушы (грэбліва).
    Што табе - глушні пазаклала, што ня чуіш?
  8. 8
    глыжы, глыжэўе, груд — засохлыя, зацвярдзелыя камякі зямлі.
    Дождж як пашоў, глыжы пабіў, бульба ўзялася, пашла ў рост. Хто палку возьміць, а гэтыя дык грудам.
  9. 9
    глык — глыток.
    Піцця таго ўсяго на два глыкі.
  10. 10
    глюганосы — глюгаты.
    І прыляцеў глюганосы крук.
  11. 11
    глюма — глюкаты; яшчэ — няветлы.
    Глюма такая страшная сядзіць, слова ня скажа.

Паведаміць пра недакладнасьць