 |
На ваш запыт знойдзены 97 артыкулаў
-
дабрапсуй — хто дабро псуе.
Купіла б мужыку пінжак, ды гэны дабрапсуй яго ўсё роўна зблоціць.
-
дабрацца — пачаць, падрыхтавацца.
Ой, дзеўка, глядзі, дабяруся я да цябе!
-
дабрына — збажына.
Сёлета дабрына надзіва ўрадзіла.
-
дабура — дыбарам.
Вецер пер'е ў вераб'я дабура становіць.
-
дадушы — далібог.
Дадушы, ня помню, як гэта ўсё было, а маніць ня ўмею.
-
дажаўта — падрудзіць, давесці да жоўтага колеру.
Бульбу неяк было дажаўта паджарыць.
-
даладон — упарты балбатун.
Ад гэнага даладона галава забаліць, суціху яму німа.
-
далбак — дурань.
Гультаю й далбаку ўсе клапоту пабаку.
-
далізоўка — прышчэпка.
З лесу дзічку прыняслі, далізоўку зробілі, прыдалізавалі, цяпер яблычкі садовыя смачныя.
-
даліктун, даліктуха — пяшчотнік, спешчаны.
Такі ўжо даліктун - не дыхні на яго.
-
далуках — на зямлі, падлозе, доле.
Восы выядуць ігрушы, толькі шалупкі ляжаць далуках. Рабёнак далуках ходзіць.
-
далячэй — далей.
Віцебск ад нас далячэй, чым Лепля.
-
данава — чыста адмыць, адчысціць.
Рачным пяском кацёл данава адшаравала.
-
дапавалу — перабраць меру, паваліцца.
Як пойдзіць да той сіўкі, дык яна напоіць яго дапавалу.
-
дапакатунку — да ўпаду.
Напіўся дапакатунку й крычыць ратунку.
-
дапэўна — пэўна, дакладна.
Дапэўна ведаю - яны вяселля згуляюць.
-
дарагоўля, даражыння — дарагавізна.
Сёлета такая дарагоўля, нічога недакупіцца. Страх ісці на базар, даражыння такая!
-
дардоха — здаровая, дзябёлая.
Дардоха дзеўка - і ў кола і ў мяла.
-
дармаватая — ладная (бульба, свіння), нічога сабе.
Сёлета, дзякаваць богу, бульба ўрадзілася дармаватая.
-
дармавей — танней, дзешавей.
Яму дармавей былі работнікі.
|
 |