На запыт знайшлося 97 артыкулаў

  1. 81
    дубкі — на дыбы.
    Конь стаў дубкі, як воз не абвярнуў.
  2. 82
    дуброва — выган.
    А ўжо каровы на дуброві.
  3. 83
    дуддзё, дудкі — дубцы, галлё, быллё.
    З быльніку венік звяжу, дык дуддзё каза паесь, а красную лазу ня любіць.
  4. 84
    дуды — клопат, справы.
    Усе дуды набок, трэба збірацца.
  5. 85
    дукрыць, здукрыць — кеміць, петрыць; скеміць, прыдумаць.
    Гэта яна дык добра дукрыць, як мужыка пад'юшыць. Глядзелі яны, глядзелі, тады нешта здукрылі.
  6. 86
    дукса — нязграбны чалавек, няўмека.
    У дуксы рукі - крукі, ні да пугі, ні да навукі.
    (Аднакарэннае з латышскім duksă — ашалелы.)
  7. 87
    дунай — проста рэчка, асабліва ў народных песнях; яшчэ — сімвал прыгажосці й здароўя, чыстая, быстрая, як рака.
    Шлець мяне маладу ў дунай па ваду. Дунай-дзеўка, вачэй не адарвеш.
  8. 88
    дуплё — гняздо.
    Там галуб дуплё сабе зробіў.
  9. 89
    дуралоб — дурны, дуроны.
    Ня малец, а дуралоба кусок!
  10. 90
    дуркеша — дурнічка (спачувальна).
    Хто ездзіць, хто плывець, а наша дуркеша чэшаць пеша.
  11. 91
    дуронік — гарэза, распушчаны.
    Такі дуроны, такі дуронік, нікога ня слухаіць, робіць што хочаць.
  12. 92
    дурэць — гарэзіць, сваволіць.
    Досыць дурэць, пакуль розгай не атрымаў.
  13. 93
    дух — цяпло.
    Дым не пашоў у комін, даўно не топлена, і ў хаці дымны дух.
  14. 94
    душнік — засланка, люшка, якая зачыняе дымаход у печы.
    Адчыніш душнік - дым пойдзіць.
  15. 95
    душны — душэўны, спагадлівы.
    Чалавек ён душны, людское гора ведаіць.
  16. 96
    дыня — пахвіна, пах.
    Стахван як падарваўся, грузячы мяхі, дык з дыняў кіла вылазіць. Пахі дынямі завуцца.
  17. 97
    дэрба, дэбра, дэрбіна, дрэба — хударэбрына; яшчэ — няўвішная.
    Такая дэрбіна, аж рэбры бражджаць. А мая во якая дэрба, ні да чога.

Паведаміць пра недакладнасьць