-
1
драбнасюр — дробязны, скупаваты.
Ён і над запалкай трасецца, драбнасюр, адным словам. -
2
драбняк — малыя дзеці.
У Бурачыхі самы драбняк астаўся, а большыя павырасталі. -
3
драбязлівіцца — раскідвацца па дробязях.
Чаго ты драбязлівішся, лепш бы справу робіў. -
4
драміла, драмлюга — сонны, снулы.
Я такі драміла, што ўсе мяне абганяюць. -
5
драпачыць — танчыць.
А ён польку драпачыць, аж гараць падэшвы. -
6
другацца — грукацца.
Лягла, толькі ўспалася - другаіцца ў вакно. -
7
друза — друз.
Адна друза ляжыць, каб што цэлага. -
8
друка — нязграбная, нягеглая.
Такая друка, дзе паверніцца, там і ўпердніцца. -
9
друкі — азярод, пярэплат.
На друках снапы высахнуць. -
10
дрыгба — топкая зыбістая мясціна, усё узбаўтанае.
Узбіўся пацёмначы ў дрыгбу, як толькі ногі выцягнуў. Квашаніна не застываіць і дрыжыць, як дрыгба. -
11
дрыгі — ногі.
Ляжыць, задраўшы дрыгі. -
12
дрыжака — дрыжыкі, зябікі.
Змёрз на лядзень, без суціху дрыжака б'ець. -
13
дрыль — рыдлёўка.
Дрыль кругом жалезам абсаджана, а сама лапата дзеравянная, ёй добра й біцца й мірыцца. -
14
дрэнчыцца — капрызіцца.
Дамінічка не выспалася, вот яна й дрэнчыцца.
На запыт знайшлося 14 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць