-
1
дзелізна — агрэх.
Што баразна, дык дзелізна. -
2
дзеўчынёшка — дзяўчо, падлетак.
Ужо дзеўчынёшка, а ўсё яшчэ ў лялькі гуляіць. І Стахванава дзеўчынёшка ўжо выладнела. -
3
дзеўчыцца — калі дзяўчо хоча пачуваць сябе дзеўчынаю, пераймаць дарослыя манеры.
Ня вырасла да стала, а ўжо дзеўчыцца пачала. -
4
дзецяроб — у каго багата дзяцей.
Руплівага дзецяроба баіцца хвароба. -
5
дзівіць, дзіваваць — здзіўляцца.
Хто на яе дзівіць будзіць, на страхоцце такое? -
6
дзіклівы — дзікаваты, нелюдзімы.
Малец дзіклівы, усіх дзічыцца, як у лесі вырас. -
7
дзічка — бародаўка.
А наша баба ўмеіць дзічкі зводзіць. -
8
дзічына — здзічэлы выпас, луг.
Выпасу німа - адна дзічына, калхоз усё абсеяў лубінам, луг заліло. -
9
дзюгнуць — выпіць, глынуць.
Добра дзюгнуў, чуць сябе нясець. -
10
дзюк — дзёўб.
Знайшоў пітух ягадзіну, дзюк - і курам аддаў. -
11
дзялёнка — папаска.
Узяў дзялёнку сала ў дарогу. -
12
дзяло — клопат, справа.
Вот маё дзяло якое. -
13
дзяннецца — світаць, днець.
Ужо дзяннецца стала, а яго ўсё німа. -
14
дзяннік — двор, мясціна ў атачэнні хаты й гаспадарчых прыбудоў.
З хлеву выйдзіш, і дзяннік загароджаны паміж хлевам і хатай, бываіць крыты. -
15
дзярноўе — дзёран.
Каб знаў, абклаў бы магілку дзярноўем. -
16
дзяўчур — як бы паддзяўчына.
Усё малая-малая, аж, глядзі ты, дзяўчур які.
На запыт знайшлося 16 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць