На запыт знайшлося 96 артыкулаў

  1. 21
    галута — безлістоўе, бясснежжа.
    Уся восінь галутай стаіць - ні лісту, ні свісту. Зіма сёлетняя галутай адстаіваіцца, гола будзіць у засеках. Вясна чарнатой стаіць, галутай.
  2. 22
    галы — прагны, ахвочы да нечага.
    Пітух на ежу гал, гатоў усё з'есці. На дзевак галы, як кот на сала.
  3. 23
    галяк — голае месца, дзе вытаптана й спасчана трава.
    Казу на галяку навязала, дык яна й сквярэцца.
  4. 24
    гамнуць — схапіць, узяць.
    Знахопу як гамніць, аж я знячывеліла.
  5. 25
    гамолка — акраец, луста, скібка.
    Добрую гамолку адваліў, сабе не пашкадаваў.
  6. 26
    гамонак — гамана, гамонка.
    П'яны прыдзіць, тады гамонку будзіць.
  7. 27
    гандлёўшчык — гандляр.
    Цяпер усе хітрыя ў гандлёўшчыкі пашлі, дурных німа.
  8. 28
    ганьбаваць — грэбаваць.
    Анічым не ганьбуе, абы кішэню напхаць.
  9. 29
    гара — гарышча.
    Усцягнулі сена на гару, паспелі.
  10. 30
    гарадзішча — плот, загароджа.
    Ой, вырасла лебяда // Вышэй гарадзішча...
  11. 31
    гарды — горды, каго заела гардыня.
    Ён чалавек гарды, абы з кім чарку ня возьміць.
  12. 32
    гарлач, гладыш — гладкі, паліваны збан.
    У гарлачу добра захоўваць крупы.
  13. 33
    гарнушак — невялікі збанок, болей нагадвае конаўку.
    Выпі, выпі, мая душачка, з поўненькага гарнушачка! (Мама любіла прыгаворваць.)
  14. 34
    гарчавая — гаркаватая.
    Капусту рана ссеклі, дык яна й гарчавая.
  15. 35
    гарчак — горкі яблык, напой, пах.
    Адных гарчакоў натры. Гарчаку хлібнуў, аж вочы на лоб палезлі. Перац рассыпала, дык смурод на ўсю кухню - гарчак пашоў такі.
  16. 36
    гарэлішча — пажарышча.
    На гарэлішчы пра агонь не гаворуць.
  17. 37
    гарэць — цвісці.
    Агуркі ўжо гараць, самы цвет.
  18. 38
    гасціна — застолле, бяседа, госці.
    У добрай гасціні душа спачываіць.
  19. 39
    гасціцца — гасцяваць.
    І жылі мы душа ў душу, гасціліся-радніліся.
  20. 40
    гату — вокрык адпуджвання.
    Мы на ваўка: гату, гату, а ён хамыль-хамыль і пашоў.

Паведаміць пра недакладнасьць