-
21
латока, латавінка — нізіна, нізовіна.
У латоцы дасюль вада стаіць. -
22
лахаўка — балбатуха, пляткарка.
Бегаіць як лахаўка ды лахаіць языком скрозь. -
23
лахаць — плявузгаць, брахаць, казаць несусвецце; яшчэ — бегаць, насіцца.
Язык не на прывязі, дык і лахаіць ім абы-што. Пакуль усю вуліцу не аблахаіць, не супакоіцца. -
24
лахмонне — рыззё, лахманы.
Дымам смярдзіць ейная лахмоння. -
25
лаціна — жардзінка.
Лацінай ды па хрыбціне. -
26
лацно — лацьвей.
Лацно табе, у цябе ж такі мужык, ён з-пад сучкі яйцы ўкрадзіць. -
27
лашчавінка — ямінка, упадзінка.
А ў лашчавінцы баравік сядзіць.
На запыт знайшлося 27 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць