На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    рыдзел — лапата.
    Дзеравянная лапата, а з бакоў жалеза, як панчоха, надзета. Добры ў мяне быў рыдзел, дык і на яго пагаліўся.
  2. 2
    рыззінка — рызман, зношаная апратка.
    Дайце мне якую рыззінку, закрыю я сваю разіньку.
  3. 3
    рында — апушчаны, няхлюісты.
    Рыззё якое ўсторкніць, ходзіць рындай такой.
  4. 4
    рыск — бадзёрасць, жвавасць.
    У нашага старога рыску на двух хопіць.
    (У «Слове пра паход Ігаравы»: «Всеслав... в ночь влъкомъ рыскаше...»)
  5. 5
    рыў — рывок, рэзкі рух.
    Сабака ўточыць нос у ваду, калі цеснінька - рыў назад.
  6. 6
    рыхлы — жвавы, бадзёры, быстры.
    Ён яшчэ дзед рыхлы. Яшчэ рыхла ходзіць, не саўсім старась сціснула.
    (Па-чэшску ryhly — хуткі. Хуткі цягнік - ryhlik).

Паведаміць пра недакладнасьць