-
21
скукарэжыць — скруціць, сагнуць.
Як скукарэжыла галаву й плечы болямі, не разагнуцца. -
22
скуматы — шматкі, кавалачкі, акраўкі.
Нічога з гэтых скуматоў не пашыіш. -
23
скумаціць — шкуматаць, клычыць.
Прышлі, а сабака авечку скумаціць. -
24
скупаваць — скнарыцца, скупіцца.
Скупы скупуіць, а чорт мех гатуіць. -
25
скупінда — скупы, сквапны.
У гэтай скупінды зімой лёду не разжывешся. -
26
скуралуп — жывадзёр; яшчэ — сквапны, бязлітасны.
Той скуралуп і з жывога й з мёртвага скуру злупіць, абы грошы.
На запыт знайшлося 26 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць