1 анадоень — надоечы. Анадоень яшчэ бачыліся, і на табе - памерла. 2 анелюбець — знелюбець. Анілюбела мне гэта хата, ды ня ведаю, куды ўцячы. 3 анінютанькі — нізавошта, ні ў якім разе. Да работанькі анінютанькі, а да любатанькі, ах, мае матанькі.