На запыт знайшлося 14 артыкулаў

  1. 1
    тубан — натоўп, юрма.
    Я была на Епрасенню (на святую Еўфрасінню), зберуць тубан людзей, не праціснуцца.
  2. 2
    тужыць — сумаваць.
    Парася малое па матцы доўга тужыць.
  3. 3
    тузень — бярэма, вязанка, тузін.
    Цэлы тузень хворасту прыпёр на плячох.
  4. 4
    тукаць — заганяць (жывёлу), крычаць; яшчэ — падаўляць, прыніжаць.
    Ён на свінню як затукаў. Тукалі й затукалі неўзнаку чалавека.
    (Па-беларуску затуканы, а не зацюканы, як ў Макаёнка.)
  5. 5
    тулінька — ласкавае кліканне, падзыванне маладога каня.
    Спачатку «тулінька-тулінька», а пасля «стой, воўча мяса!».
  6. 6
    туманіць — піць, баляваць дужа шчыра.
    Ноч туманюць да сіняга дыму, а пасля ўвесь дзень хропатам храпуць.
  7. 7
    тумарнік — бязлюднік.
    Так век тумарнікам і зжывець.
  8. 8
    турурукацца — гучна весці размову.
    Як пачнуць турурукацца - сціху ім німа.
  9. 9
    турыць, пратурыць — гнаць, штурхаць.
    Турыў-турыў п'янага з хаты, ледзь пратурыў.
  10. 10
    тутацька — тут.
    Куды ні кінуся - німа, ні тутацька, ні тамацька.
  11. 11
    тухаль, тухло — тухляціна.
    Скралі бочку селядцоў, а там адна тухаль.
  12. 12
    тухляк — штурхаль.
    Надаваў тухлякоў у спіну.
  13. 13
    тухлянуць — штурхануць.
    Ён яго добра тухлянуў.
  14. 14
    туцкі — сядзець малому ў бацькі за спінай.
    Разумны Мікітка: у чапец насярэць і на кут валачэць і крычыць: «Тата, мама, кака туцкі едзіць!»

Паведаміць пра недакладнасьць