На запыт знайшлося 38 артыкулаў

  1. 21
    цыхна — пранырлівая, дападлівая, усюдыісная.
    Гэная цыхна скрозь дападзець, паўсюль паспеіць.
  2. 22
    цыцалі — махры на зношанай вопратцы.
    Ідзець і цыцалямі трасець, хоць абрэзала б ці падшыла спадніцу.
  3. 23
    цьмер — цемра, цямноцце.
    Такая цьмер - ані зорачкі.
  4. 24
    цэп — прылада малаціць снапы.
    Цэп складаецца з доўгай жэрдкі - цапавільна, з бічоўкі - кароткай і цяжкой пабаешкі, якая якраз малоціць, б'е па снапах. Цапавільна мацуецца з бічоўкай угарынай. Гэтая перавязка бальшыной рабілася з вугровай скуры для трываласці. Угарына мусіць быць трывалай.
  5. 25
    цяг — цяга ў печы.
    Цягу німа, дым ня йдзець.
  6. 26
    цягалая — распусная.
    Дзяўчына цягалая, хто ж яе замуж возьміць?
  7. 27
    цягнуць — перабівацца, даваць рады.
    Ахрап'ем бы так-сяк цягнула.
  8. 28
    цягун — старанны, працавіты.
    У яе мужык такі цягун - ні хвіліначкі не пасядзіць, усё нешта робіць, нешта стараецца, яго да работы так і цягніць.
  9. 29
    цяжкая — цяжарная.
    Аксіння ўжо цяжкая ходзіць.
  10. 30
    цялеснік — чалеснік (як бы чало печы).
    Чорны цялеснік у печы.
  11. 31
    цялёпкацца — пялёхацца; яшчэ — наесціся.
    Не цялёпкайся ў халоднай вадзе, сыночак, застудзішся. Нацялёпкаліся клёцак, аж чэравы трашчаць.
  12. 32
    цянькі — глухія сцежкі.
    Тут самыя цянькі, толькі ваўку хадзіць. І пашоў-пабег цянькамі, не азіраючыся.
  13. 33
    цяпельца — вогнішча.
    На пасце развядзём цяпельца й грэімся.
  14. 34
    цяпло — святло, агонь.
    Запалі цяпло, а то ўжо цёмна стала.
  15. 35
    цясютка — пяшчотны зварот да каровы.
    Гілёнька мая, цясютка мая, хадзі дамоў.
  16. 36
    цяўкун — гаўкала, брахун.
    Такі ўжо цяўкун, ляпа не счыняіцца.
  17. 37
    цяціўе — каліўе.
    Пад ліпкамі выкапала, бульбы німа й меншанькае цяціўіка.
  18. 38
    цяць — кусаць.
    Як сталі малога камары цяці, дык ён зарумзаў.
12

Паведаміць пра недакладнасьць