На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    шчавульнік — конскае шчаўе.
    Гарод шчавульнікам парос, гаспадара німа.
  2. 2
    шчамель — чмель.
    Пачнець кеміць, як свой шчамель ушчэміць. Што ты як той шчамель шчэмішся?
  3. 3
    шчамлётка — прышчэпка.
    Лайно памыла, павесіла й шчамлёткамі прышчапіла, каб вецер ня знёс.
  4. 4
    шчоглае — дрэва, якое лёгка колецца.
    Шчоглыя дровы лёгка біць.
  5. 5
    шчурка — мышка.
    У дзіцячай песеньцы кошачка жаліцца: Сам кухар смятанку злізаў, // На мяне - кошачку сказаў, // Маніўся мне лапкі пабіць. // Чым жа я буду шчурак лавіць?
    (Польскае szczur — пацук.)
  6. 6
    шчыбчыць — шыбаваць, часценька ступаць.
    Шчыбчыць бабка, мусіць, хочаць свае гады дагнаць.
  7. 7
    шчыраслоў — шчыры на слова, ветлівы, спагадны.
    Ён такі шчыраслоў, ад яго слова душу ласкай агортваіць.
  8. 8
    шчырнік, шчырун — які шчырэе для каго-небудзь, спагадае.
    Душа матчына - шчырніца вечная. У шчыруна душа бяз дна.
  9. 9
    шчэрыцца — усміхацца.
    Ты мне зубы ня шчэр (не галі).

Паведаміць пра недакладнасьць