-
21
басоля — басэтля.
Цяпер бабі не да солі, як зайгралі ў басолі. -
22
басці — упарта казаць глупства.
Што ты бадзеш адно й тое як бык? -
23
баўдур, байдур — дурань, ёлуп.
З баўдурам гаварыць - толькі язык студзіць. Урадзіўся такі байдур, што сорам бярэць. -
24
бахар — каханак, хахаль.
У яе бахары невыводныя. -
25
бахмачы — гронкі, кутасы.
Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў. -
26
бацькоўшчына — родны кут, родныя мясціны, сядзіба.
Гэта бацькоўшчына, я тут вырасла. -
27
бацяны — дзеці, сыны.
Прыхаджу дамоў, а маіх бацяноў німа. -
28
бачына — бок, бакавіна.
За бачыну дзеўку пашчыпаіш. -
29
бачэнак — маленькая бочка.
Сёлета ажно пяць бачэнкаў грыбоў насаліла.
На запыт знайшлося 29 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць