1 жмурнуць — міргнуць, зірнуць прыжмурана. Нічога не сказала, толькі вачмі жмурнула. 2 жмут — жменя, пук сена, травы; яшчэ — скупы чалавек, скнара. Хоць жмуток сена ды ўкініш у яслі. Такі ўжо жмут, такі жмудзяк, што зімой лёду не пазычыць.