-
1
зялёнкі, зеленчакі, зеляннё — няспелая садавіна.
Чарэшні каля плоту - адны зялёнкі. Зеляння, гэтых ападышаў, калі хто прынясець. -
2
зяло — зерне, каменчыкі ці пясок у ежу курам; вотрына.
Малады трыпутнік, пакуль зяло ня даў, можна варыць разам з крапівой маладой. -
3
зяпа, зяпло — рот (грэбліва).
Заткні сваю зяпу, а то варон наляціць. -
4
зяпаць — крычаць, груба казаць.
Ды не зяпай ты, расчыніў зяпу, як хлеў, зяпло чортава. -
5
зятняя — зяцева.
Браў ён зятняй жонкі дачку.
На запыт знайшлося 5 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць