На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 141
    Грамніцы
    завыць як воўк на Грамніцы. Гл. воўк.
    як воўк на Грамніцы. Гл. воўк.
  2. 142
    граць
    Бяда не дуда: пішчыць, а не грае. Гл. дуда.
    гаварыць як у скрыпку граць. Гл. скрыпка.
    ткаць кросна бу ў скрыпку граць. Гл. скрыпка.
  3. 143
    гроб, гл. таксама дамавіна, труна
    цёмна (ціха) як у гробе. Ваўк. п., Мсцісл., Слон. Пра абсалютную цемру і цішыню. Federowski, 59; Высл., 415; Янк., 439; Юрчанка 1977, 246.
  4. 144
    Гродна
    як Гродна. Зэльв. Жарт.-іран. Пра каго-н., што-н. вельмі старых. Даніловіч, 218.
  5. 145
    гром
    баба [тоўстая] як гром. Сміл. Захапл. Пра моцную, мажную кабету. Шатэрнік, 278; Янк., Пар., 12.
    навіна як гром з яснага неба звалілася. Стаўб. Мяц., 310. Тое, што як гром з яснага неба.
    скаціцца як гром. Пра некага або нешта, што звалілася з рэзкім гукам. Ройзензон, 77.
    уляцець у хату як гром з неба. Рэч. Пра чыё-н. раптоўнае, неспадзяванае з'яўленне. ЛЦ, 125.
    як гром з яснага неба. Ашм., Клецк. Пра неспадзяваную, раптоўную вестку. МК, 310; СПЗБ 1, 481.
    як гром за маладнёю. Мсцісл. Пра чыё-н. абавязковае з'яўленне. Юрчанка, 182.
    як калядный гром. Мсцісл. Жарт. Пра нешта зусім не страшнае. Юрчанка, 185.
    баяцца вады як чорт грому. Гл. чорт.
    баяцца як грому. Пра вельмі моцны страх. НН 1911, 590.
  6. 146
    грош
    нос як за грош. Ваўк. п. Насмешл. Пра не вельмі прыгожы нос. Federowski, 205.
    як за грош абаранак. Ваўк. п., Слон. п. Пра зразумелую, лагічную цану. Dybowski, 10; Federowski, 1, 316.
    плаваць як тапор за пяць грошай. Гл. тапор.
    праўды ў каго як у жабрака грошай. Гл. жабрак.
    такі харошы як люлька за тры грошы. Гл. люлька.
    такі харошы як лялька за тры грошы. Гл. лялька.
    харошы як драпянка за тры грошы. Гл. драпянка.
    харошы як цукерка за два грошы. Гл. цукерка.
    як тры грошы даць. Гродз., Слуц. Няўхв. Пра нядобразычлівы, злосны погляд. Носович, 115; Нос., 128; Сержпутоўскі 1999, 39, 137; Даніловіч, 255.
  7. 147
    груган, гурган
    абіраць як груган косці. Смарг. Асудж. Пра поўнае рабаванне. ФА.
    назлятацца як груганы. Асудж. Пра нейкі актыўны збор дзеля непрыгожай справы, з карыслівымі мэтамі. Янк., Пар., 110.
    пазлятацца як груганы на падлу (на пакорм). Барыс. Высл., 359; Янк., Пар., 123. Тое ж.
    стаяць як гурган над ім. Смал. Няўхв. Пра пастаяннае адчуванне небяспекі ад каго-н. СЦБ, 267.
  8. 148
    груд
    аднаму ідзе як па масле, а другому як па грудзі. Гл. масла.
  9. 149
    грудзі
    як камень з грудзей ссунуўся. Гл. камень.
  10. 150
    груз
    ляжаць мёртвым грузам. Няўхв. Пра нешта, што застаецца непатрэбным, некарыстаным. БПФС, 73.
  11. 151
    грузд
    як грузд. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, добра складзенага чалавека. Юрчанка, 182.
  12. 152
    груздзік
    як груздзік. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, добра складзенага хлопчыка. Юрчанка, 182.
  13. 153
    груздзіла
    трэба як сабаку (для сабакі) груздзіла. Гл. сабака.
  14. 154
    груша
    назбіраць як на вярбе груш назрываць. Іран. Пра безвыніковае, дарэмнае збіранне. Янк., Пар., 110.
    наліцца як груша. Слон. Пра моцнае распуханне. КВДУ.
    уросшы як груша ў мяжу. Беласточчына. Пра моцнае трыманне за якое-н. месца, прывязанасць да роднага куточка. «Ніва», 1973, № 50.
    Любі дзіця як душу, а калаці як грушу. Гл. душа.
    улюбіцца (утрэскацца) як чорт у сухую грушу. Гл. чорт.
    Шкадуй як душу, калаці як грушу. Гл. душа.
    як чорт сухую грушу: засуша, засуша, а тады і любіць. Гл. чорт.
    прывязацца як чорт да старой ігрушы. Гл. чорт.
  15. 155
    грушка
    гэта так як на вярбе грушкі. Гл. вярба.
    Любі дзіця як душку і калаці як грушку. Гл. душка.
  16. 156
    грыб
    Век пражыць як салёны грыб праглынуць. Ваўк. Прык. Пра адчуванне хуткасці часу. Янк., 157; Даніловіч 1997, 131.
    згніць бы разлезлы грыб. Слуцк. Няўхв. Пра прападанне, гніенне, псаванне нечага. Сержпутоўскі 2000, 180.
    зморшчыцца як грыб на сонцы. Мін. Здзекл., іран. Пра старэнне, маршчыністы твар. ЛЦ, 70.
    ламацца як здобны грыб. Карэл. 1. Пра тое, што хутка губляе прыгожы знешні выгляд, крышыцца, ламаецца. 2. Насмешл. Пра чалавека, які капрызнічае, нешта з сябе выстаўляе. Высл., 340. ≺ Здобны грыб - баравік.
    разлезлы як стары грыб. Івац. Няўхв. Пра старога нямоглага чалавека. Янк., 424; ЗЗайкі.
    раскіснуць як стары грыб. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
    сядзець як грыб пад ігліцай. Рэч. Пра чыё-н. спакойнае, забяспечанае месца, становішча. Pietkiewicz, 371.
    трухлявы як грыб. Дзятл. Няўхв. Пра старога нямоглага чалавека. СПЗБ 5, 133.
    як грыб гнілы. Маладз. Няўхв. Пра нядужага, слабага чалавека. СЦБ, 102.
    прыстаць як слімак да грыба. Гл. слімак.
    седзець як грыбу ў порослі. Пра надзейнае становішча. ТС 4, 184.
    вусны як грыбы. Ушацк. Няўхв. Пра тоўстыя непрыгожыя, часта надутыя вусны. Скарбы, 134.
    дзеці растуць як грыбы. Лід. Пра хуткі, непрыкметны рост дзяцей. АВНЛ.
    дзяўчата так хутка растуць як грыбы пасля дажджу. Івац., Тал. Пра хуткае падрастанне дзяўчат. Federowski, 95; МК, 18; ЗЗайкі.
    Хлопцы ростуць ек грыбы, а дзеўкі - ек бабкі. Стол. Прык. ТС 1, 32. ≺ Бабка - падбярозавік. Тое, што дзеці растуць як грыбы.
  17. 157
    грыбок
    ужо малочнічкі лезуць як тыя грыбкі ў лесі. Памянш. Клецк. Пра хуткі рост дзіцячых зубоў. ДА.
  18. 158
    грыбочак
    Дару пянёчкі, каб дзеці раслі як грыбочкі. Памянш.-ласк. Вясельнае пажаданне здаровых дзяцей. БВ, 67.
  19. 159
    грывеннік
    як новый грывеннік. Мсцісл. Іран. Пра задаволенага чалавека. Юрчанка, 192.
  20. 160
    грызці
    чытаць як рэпу грызці (сячы). Гл. рэпа.
    як рэпу грызе, так лае. Гл. рэпа.
    задачкі рашаець як рэпу грызець. Гл. рэпа.

Паведаміць пра недакладнасьць