На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 41
    замаляваць
    як хто каму губу замаляваў. Гл. губа.
  2. 42
    заморскі
    перанімаць як заморская кікімара. Гл. кікімара.
  3. 43
    замуж
    збірацца як папоўна замуж. Гл. папоўна.
    убірацца ек попоўна замуж. Гл. папоўна.
  4. 44
    замясіць
    што цеста: як замясіў, так і вырасла. Гл. цеста.
  5. 45
    запалак
    з кім пасварыцца як запалак запаліць. Івац. Пра дачыненні са сварлівым, схільным да скандалаў чалавекам. ЗЗайкі.
  6. 46
    запаліць
    лётаць як жыд, бровар запаліўшы. Гл. жыд.
    з кім пасварыцца як запалак запаліць.
  7. 47
    запіска
    глядзець як баран на запіску. Гл. баран.
  8. 48
    запрагаць
    здаровы, хоць ты ў плуг запрагай. Гл. плуг.
    Шчасце не конь - у аглоблі не запражэш. Гл. конь.
  9. 49
    запраданы
    Уданы як запраданы. Прык. Пра незайздросны лёс абылганага чалавека. Hoc., 166; Federowski, 317; Носович, 651; Матэрыялы 1981, 124. ≺ Уданы - абгавораны, абылганы, той, на каго ўзведзены паклёп. Гэта чалавек, выдадзены ўладам, а, значыць, прададзены некім.
  10. 50
    зараз
    твой січас як жыдоўскі зараз. Ушацк. Іран. Пра чалавека, які нешта абяцае, але доўга даводзіцца гэтага чакаць. Барадулін, 105.
  11. 51
    зараза
    баяцца чаго як заразы. Пра страх нечага благога, небяспечнага, непрыемнага. Янк., Пар., 13.
    уцякаць адкуль як ад заразы. Ваўк. Пра хуткія, рашучыя ўцёкі аднекуль. Federowski, 317.
  12. 52
    зарваць
    змоўк як зарвало каму. Слон. Здзекл. Пра чалавека, які гаварыў нешта непрыемнае, але нарэшце сціхнуў. Высл., 330.
  13. 53
    зарослы
    твар як мохам зарослы. Гл. мох.
  14. 54
    заручаны
    сядзець як заручоная. Пра ціхае, спакойнае, задуменнае пачуванне каго-н. Янк., Пар., 161.
  15. 55
    зарэз
    карміць як на зарэз. Пра вельмі сытнае, багатае кармленне каго-н. БПФС, 93.
    упірацца як вол, якога вядуць на зарэз. Гл. вол.
  16. 56
    зарэзаны
    крычаць (храпсці) як зарэзаны. Ваўк. п., Смал. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі моцна адчайна крычыць. Federowski, 55; Добр., Смол., 624.
    спаць бы зарэзаны. Слуцк. Пра нейчы моцны беспрабудны сон. Сержпутоўскі 2000, 95.
  17. 57
    засада
    нарвацца як немцы на засаду. Гл. немец.
  18. 58
    засек
    прытаіцца як пацук у пустым засеку. Гл. пацук.
  19. 59
    засеяць
    так ціха сядзіць як мак засеялі (засеяўшы). Гл. мак.
  20. 60
    засланка
    белы як засланка. Ваўк. п. Іран. Пра нешта чорнае, закапцелае. Federowski, 31.
    блішчаць як засланка. Шчуч. Іран. Сцяшковіч, 579. Тое ж.
    плечы як засланка. Івац., Лун. Пра шырокія плечы. Янк., 421; Ззайкі; Гілевіч 2007, 213.
    чорны як засланка. Ваўк. п., Жытк. Пра нешта вельмі чорнае. Federowski, 66; ТС 2, 101.
    углядацца як чорт у засланку. Гл. чорт.
    круціцца як вош на засланцы. Гл. вош.

Паведаміць пра недакладнасьць