На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 161
    зняць
    як рукой зняло. Гл. рука.
    белы як з крыжа зняты. Гл. крыж.
    бы з крыжа зняты хто. Гл. крыж.
    як з іголкі зняты. Гл. іголка.
  2. 162
    золата
    свіння ў балоці як пан у злоці. Гл. пан.
    блішчэць як золата. Хоц., Слон. Ухв. Пра яркі, зіхоткі, прыемны бляск чаго-н. Бялькевіч, 196; Высл., 287.
    гарэць як золата. Янк., Пар., 38. Тое ж.
    жыць як золата важыць. Віл., Мядз., Смал. Захапл. Пра дружнае, добразычлівае, памяркоўнае, з павагай адзін да аднаго жыццё. СЦБ, 139; Санько, 131; Добр., 119; Высл., 320; Гілевіч, 154.
    зіхацець як золата. Карэл. Захапл. Высл., 328. Тое, што блішчэць як золата.
    зярно адно ў адно як золата. Краснап., Івац. Ухв. Пра адборнае, высокай якасці зерне. Бялькевіч, 62; ЗЗайкі.
    Зяць на дачцэ што золата ў руцэ, а сын на нявестцы што брыда на трэсцы. Дзярж. Прык. Пра рознае стаўленне бацькоў да дачкі і нявесткі. ФА.
    каму як балота, а каму як залота. Гл. балота.
    мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата. Гл. долата.
    харошы як золата. Ваўк. п. Захапл. Пра найвышэйшую ступень хараства чалавека, прадмета. Federowski, 50.
    хоць жонка як свіння, абы золата сяўня. Гл. свіння.
    чысты (ясны) як золата. Ваўк. п., Слон. п. Ухв. Пра чысціню, якасць нейкага прадмета альбо (пераносна) чалавека. Federowski, 71, 126.
  3. 163
    зонцік
    нада каму што як рыбе зонцік. Гл. рыба.
    трэба каму што як раку зонцік. Гл. рак.
    як рак пад зонцікам. Гл. рак.
  4. 164
    зорачка
    ясны як зорачка. Памянш.-ласк. Ваўк. п. Захапл. Пра нешта прыемнае, яснае, зіхоткае, часцей пра позірк. Federowski, 125.
  5. 165
    зорка
    багата як зорак на небе. Пра вялікую колькасць чаго-н. Янк., Пар., 12.
    многа як зорак (зораў) на небе. Ваўк. п. Federowski, 359.
    [от] красівая як зорка. Брасл. Захапл. Пра прыгожую жанчыну, дзяўчыну. СПЗБ 2, 324.
    ясны як зорка. Слуцк. Захапл. Пра ясны, прамяністы позірк. Сержпутоўскі 1999, 39.
    блішчаць як зоркі после дажджу. Мсцісл. Ухв. Пра яркі, прыемны бляск чаго-н. Юрчанка, 184.
    вочкі як зоркі. Ухв. Пра ясныя, прамяністыя вочы. Янк., 399.
    як зоркі перад месікам хто перад кім. Мсцісл. Захапл. Пра дзяўчат, што гуртуюцца вакол хлопца. Юрчанка, 184.
    як зорку схапіў. Жарт. Пра чалавека, нечым вельмі задаволенага, шчаслівага. Янк., 444.
  6. 166
    зрэнка
    берагчы што як зрэнку вока. Пра вельмі стараннае, клапатлівае абераганне чаго-н. ФСБМ 1, 453.
  7. 167
    зуб
    здаровы як дуб, ды моцны як зуб. Гл. дуб.
    ныць як хворы зуб. Мін., Саліг. Няўхв. Пра нейчае дакучлівае, раздражняючае ныццё. ЛЦ, 85; АВНЛ.
    Смех не арэх - зуб не лупіць. Гл. арэх.
    сядзець як зуб у старой бабы. Ваўк. п. Насмешл. Пра некага, хто сядзіць бяздзейсна, ганарліва. Federowski, 275.
    есці як не сваімі зубамі. Мсцісл. Няўхв. Пра павольнае, неахайнае перажоўванне ежы. Юрчанка 1969, 114.
    мучыцца як з зубамі. Спачув. Пра чалавека, які ад нечага пакутуе. Янк., Пар., 105.
    трымаць бы воўк зубамі. Гл. воўк.
    цахкаць як воўк зубамі. Гл. воўк.
    як аглобляй па зубах агрэць. Гл. аглобля.
    як гаўном па зубах. Гл. гаўно.
    як мокраю анучаю па зубах каму. Гл. ануча.
    як рандэлькам па зубах каму. Гл. рандэлек.
    бы з воўчых зубоў. Стол. Няўхв. Пра пакамечанае адзенне. Барысюк, Буян, 12.
    вырваць як з воўчых зубоў. Слуцк. Асудж. Пра цяжкасці спагнання доўгу. Янк., Пар., 30; Сержпутоўскі 1999, 127.
    есці як без зубоў. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 179. Тое, што есці як не сваімі зубамі.
    маўчыць быццам у каго губы прыраслі да зубоў. Гл. губы.
    трудно як у воўка з зубоў (горла) вырваць. Гл. воўк.
    Валасы ня зубы - адрастуць. Бар. Прык. Пра няўдала абстрыжаныя валасы. ФА. ≺ Кажуць часцей пасля няўдалай стрыжкі.
    папасці як лапцем у зубы. Гл. лапаць.
  8. 168
    зубёр
    здароў як зубёр. Ваўк. п. Ухв. Пра здаровага, моцнага чалавека. Federowski, 353.
  9. 169
    зубр
    дужы як зубр. Ухв. Пра вельмі дужага, моцнага чалавека. Янк., Пар., 56.
  10. 170
    зундаль
    хадзіць як зундаль. Чашн. Няўхв. Пра высокага лянівага чалавек. Каспяровіч, 135. ≺ Зундаль - ?
  11. 171
    зьвіронык
    пазіраць як зьвіронык. Краснап. Няўхв. Пра недаверлівы, насцярожаны, баязлівы позірк дзіцяці. Бялькевіч, 209.
  12. 172
    зэт
    скрывіцца як польскі зэт. Ашм. Жарт. Пра чалавека з выразнай мімікай, які вельмі моршчыцца, перакрыўляючы твар. Даніловіч, 242.
  13. 173
    зюзя
    назюзіцца як зюзя. Насмешл. Пра моцна п'янага чалавека. Станкевіч, 473.
    Сядзіць ня дуж, упіўся як зюзь. Станкевіч, 473. Тое ж.
  14. 174
    зязюлька
    адна як зязюлька. Памянш. Спачув. Пра жанчыну без сям'і. Санько, 70.
    жыць як зязюлька. Памянш. Няўхв. Пра жанчыну, што жыве без дому, без сям'і. Янк., Пар., 61.
    зязюлісты як зязюлька. Памянш. Мсцісл. Пра светла-шэрае апярэнне птушак, колер рэчаў. Бялькевіч, 212. ≺ Зязюлісты - светла-шэры, падобны па апярэнні да зязюлі.
    укінуць як зязюлька яйка. Памянш. Воран. Асудж. Пра вельмі мала зробленае, для адчэпнага і без далейшага адказвання. Даніловіч, 187.
    шэрая як зязюлька. Памянш. Ухв. Пра афарбоўку матэрыялу, шэрае апярэнне птушак, курыцы. Янк. Пар., 199.
    гаварыць як салавей з зязюлькаю. Гл. салавей.
  15. 175
    зязюля
    плакаць як зезюля куе. Лоеў. Спачув. Пра плач ці галашэнне над хворым, памерлым. Янкова, 366.
    ховацца як зеўзюля по капусці. Жытк. Пра ўдалае хаванне ад каго-н. ТС 2, 165.
    адна як зязюля шэрая. Маладз. Спачув. Пра самотную жанчыну. Гілевіч 2007, 64.
    кукаваць як зязюля. Слуцк. Спачув. Пра плач, прычытанне чалавека. Сержпутоўскі 1999, 137.
    рабы як зязюля. Івац. Пра некага рабога. ЗЗайкі.
    шчабятаць як салавей з зязюляю. Гл. салавей.
  16. 176
    зялеза, гл. жалеза
  17. 177
    зялёны
    трэсці як зялёны мак. Гл. мак.
  18. 178
    зяляпуха
    зялёны як зяляпуха. Ваўк. п. 1. Пра хваравіты выгляд худога чалавека. 2. Пра афарбоўку якога-н. матэрыялу. Federowski, 354. ≺ Зяляпуха - зялёны, недаспелы плод.
  19. 179
    зямля
    грымнуць як сосна аб землю. Гл. сосна.
    п'яны ек земля. Стол., Зэльв. Няўхв. Пра вельмі п'янага чалавека. ТС 2, 151; Сцяцко 1970, 132.
    сыно чорнэ як зымля в мулі. Кам. Няўхв. Пра счарнелае ад дажджоў сена, што страціла кармавую якасць. ЖН, 55.
    чорный як зымля. Кам., Зэльв., Івац., Маладз. Няўхв. Пра нешта чорнае, брудна, неадмытае. ЖНС, 78; Сцяцко 2005, 49; Ззайкі; Гілевіч 2007, 68.
    як неба з зямлёй. Лід., Стаўб. Пра зусім розных, процілеглых людзей, прадметы, падзеі. МК, 311.
    як пад зямлёй. Смарг. Пра адчуванне суму і заклапочанасці. Сцяшковіч, 617.
    хадзіць як пад зямлёю. Слуцк., Івац. Спачув. Пра чалавека, які моцна нешта перажывае, бядуе, не мае надзеі. Янк., 515; Сержпутоўскі 1999, 38; Санько, 68; ЗЗайкі.
    вырасці як з-пад зямлі. Пух., Мсцісл. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. Мін.-Мал., 1970, 159; Юрчанка 1977, 213.
    прамовіць як з-пад зямлі. Пра нейчы глухі, далёкі голас. Янк., Пар., 130.
    так падобна як неба да зямлі. Гл. неба.
    цягнуцца як гад па зямлі. Гл. гад.
    як (нібы) з-пад (з) зямлі вырас. Пра нейчае зусім нечаканае, раптоўнае з'яўленне.
    як з зямлі вырасці. Пра нечаканае, раптоўнае з'яўленне. НН, 371.
    Ажаніцца - як пад зямлю праваліцца. Прык. Брасл. Пра чалавека, які пасля жаніцьбы перастаў з'яўляцца на людскіх зборышчах. Рабкевіч, 20.
    згінуць як праз зямлю праваліцца. Івац. Пра каго-альбо што-н., якія бясследна зніклі. Янк., Пар., 72; ЗЗайкі.
    хадзіць як зямлю прадаўшы. ВДзв. Спачув. Пра прыгнечаны, разгублены, нярадасны стан чалавека. Высл., 411; Санько, 70.
    як скрозь зямлю праваліцца. Навагр., Стаўб., Стол. Няўхв. Пра нейчае бясследнае, раптоўнае знікненне. Сцяшковіч, 619; МК, 214; Барысюк, Буян, 13.
    багаты як зямля [святая]. Вілен. п., Івац., Лід. Ухв. Пра вельмі багатага чалавека. Federowski, 19; ЗЗайкі.
    здарова як карова, багата як зямля, пладавіта як свіння. Гл. карова.
    набрацца як зямля. Слон. Няўхв. Пра вельмі п'янага чалавека. Высл., 349.
    напіцца як зямля. Няўхв. Санько, 157. Тое ж.
    п'яны ек земля. Зэльв. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. ТС 2, 151; Сцяцко 2005, 100.
    усё прымае як зямля святая. Ваўк. п. Пра кагосьці, хто прымае ўсё, што даюць ці трапляецца. Federowski, 359.
    цёмны бы зямля. Слуцк. Спачув. Пра чалавека, счарнелага ад хваробы, няшчасця. Сержпутоўскі 1999, 58.
    чорна як зямля. Зэльв., Кам. Няўхв. 1. Пра брудную вопратку. 2. Пра жанчыну, што моцна перажывае, бядуе. Сцяцко 1970, 64; ЖНС, 78.
    чорны як святая зямля. Ваўк., Слон., Мсцісл. Пра нешта чорнае. Federowski, 66; Сцяшковіч, 12; Юрчанка 1977, 228.
    Як таму, што зямля на яму. Капатк. Прык. 1. Пра чалавека, якому гранічна блага. 2. Пра таго, каму ўсё роўна, як памерламу. Высл., 431.
  20. 180
    зярно, гл. зерне

Паведаміць пра недакладнасьць