1 Талерантнасць, цярпімасць да чужых поглядаў, паводзін, веравызнання. 2 Талмуд, збор дагматычных, рэлігійна-этычных і прававых палажэнняў юдаізму, што склаліся ў 4 ст. да н.э. - 5 ст. н.э. 3 Тамізм, вучэнне Фамы (лацінскае Toma, адсюль назва) Аквінскага і заснаваны ім кірунак каталіцкай філасофіі, які спалучаў хрысціянскія догмы з метадам Арыстоцеля;… 4 Тастамент, завяшчанне, распараджэнне пра асабістую маёмасць на выпадак смерці. 5 Таталітарызм, дзяржаўны лад, пры якім у краіне знішчаны дэмакратычныя свабоды, а ўся ўлада засяроджана ў руках якой-небудзь адной групы (групоўкі), партыі. 6 Травесці, сцэнічнае амплуа актрысы, якая выконвае ролі падлеткаў, хлопчыкаў, дзяўчынак, а таксама роля, якая патрабуе пераапранання актрысы ў мужчынскае адзенне.… 7 Трансцэндэнтальны (у схаластыцы), гранічна агульнае паняцце. 8 Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, вышэйшы апеляцыйны суд дзяржавы. 9 Трыянгуляцыя, вымярэнне мясцовасці праз геадэзічныя пункты; метад стварэння апорнай геадэзічнай сеткі і градусных вымярэнняў. 10 Тыранія, форма дзяржаўнай улады, устаноўленай шляхам насілля і заснаванай на аднаасобным праўленні. 11 Тэізм, рэлігійны светапогляд, які зыходзіць з разумення Бога як абсалютнай асобы, якая існуе па-за сусветам, валодае абсалютным розумам і воляй, стварыла сусвет… 12 Тэолаг, багаслоў.