1 Сакральны, свяшчэнны, рытуальны; тое, што адносіцца да рэлігійных культаў і рытуалаў. 2 Санскрыт, літаратурная мова старажытнай Індыі. 3 Сапраўдны стацкі саветнік, цывільны чын 4-га класа ў дарэвалюцыйнай Расеі. 4 Сацыніянства, рэлігійна-філасофскі рух 16 - 1-й паловы 17 ст. ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім; заснавальнік Ф.Соцын (адсюль назва). 5 Секулярызацыя, 1) Вызваленне грамадскай і індывідуальнай свядомасці ад уплыву рэлігіі. 2) Ператварэнне дзяржавай царкоўнай уласнасці ў свецкую. 6 Семантыка, раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне слоў. 7 Семасіялогія, раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне слоў і выразаў і змену гэтых значэнняў. 8 Сем вольных навук («сем вольных мастацтваў»), вучэбныя прадметы сярэдневяковай школы і падрыхтоўчых факультэтаў універсітэтаў: граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка,… 9 Семіётыка, комплекс навуковых тэорый, што вывучаюць розныя ўласцівасці знакавых сістэм. 10 Семінарыя, сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ (настаўніцкая семінарыя) або служыцеляў царквы (духоўная семінарыя).… 11 Сенсуалізм, кірунак у тэорыі пазнання, паводле якога асновай і галоўнай формай пазнання з'яўляецца пачуццёвасць. 12 Сентыменталізм, плынь у эўрапейскай і амерыканскай літаратуры і мастацтве 2-й паловы 18 - пачатку 19 ст., якая абвяшчала культ натуральнага пачуцця, прыроды, ідэалізавала… 13 Сентэнцыя, выслоўе маральнага характару, павучанне. 14 Сепаратызм, імкненне да аддзялення, адасаблення. 15 Сігнет, друкарская або выдавецкая марка на кнізе; знак на творы мастацтва, які азначае прыналежнасць яго пэўнаму мастаку. 16 Сілагізм, форма дэдуктыўнай лагічнай пабудовы; разважанне, якое складаецца з дзвюх пасылак і высновы. 17 Сінкрэтызм (у філасофіі), змяшанне, неправамернае зліццё разнародных элементаў, супярэчных поглядаў, не сумяшчальных адзін з адным. 18 Скатызм, філасофская школа 14-15 ст., што аб'ядноўвала вучняў і паслядоўнікаў Дунса Скота. Адметнай рысай яго вучэння былі палажэнні пра адназначнасць быцця і… 19 Скептыцызм, філасофская пазіцыя, якая вылучаецца сумненнем у існаванні якога-небудзь надзейнага крытэрыя ісціны; у 16-18 ст. сінонім вальнадумства, крытыкі рэлігійных… 20 Сойм (сейм), саслоўна-прадстаўнічы орган у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.