1 Каад'ютар, духоўны сан у каталіцкай царкве, намеснік кіраўніка епархіі. 2 Кабалістыка, ненавуковыя высновы, зробленыя на падставе выпадковых прыкмет або штучна падабраных фактаў. 3 Кадэты, выхаванцы кадэцкага корпуса - закрытай сярэдняй ваенна-навучальнай установы для падлеткаў. 4 Казанне, прамова святара ў канцы літургіі; від царкоўна-рэлігійнай прапаведніцкай літаратуры. 5 Калегіум, езуіцкая навучальная ўстанова ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 6 Калежскі асэсар, грамадзянскі чын 8-га класа ў дарэвалюцыйнай Расеі. 7 Калежскі рэгістратар, самы малодшы цывільны чын 14-га класа ў дарэвалюцыйнай Расеі. 8 Калізія, сутыкненне супрацьлеглых сіл, поглядаў, імкненняў, інтарэсаў. 9 Каліноўскі Кастусь (Вікенцій Канстанцін; псеўд. Яська гаспадар з-пад Вільні, Хамовіч, Вітажэнец і інш.; 02.02.1838-22.03.1864), рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель, публіцыст… 10 Кальварыя, каталіцкія могілкі. 11 Кальвінізм, адно з пратэстанцкіх вучэнняў, якое ўзнікла ў 16 ст. ў Швайцарыі (ад прозвішча Ж.Кальвіна). 12 Камергер, прыдворнае званне старшага рангу ў заходнеэўрапейскіх манархічных дзяржавах і ў царскай Расеі. 13 Каморнік-таксатар, землямер, землеўпарадчык. 14 Кампедыум, сціслы выклад асноўных палажэнняў якой-небудзь навукі. 15 Канвент, сход. 16 Канвікт, пансіён, інтэрнат. 17 Кангрэгацыя (у каталіцкай царкве), 1) Аб'яднанне манаскіх суполак, якія падпарадкоўваліся пэўнаму статуту. 2) Рэлігійная арганізацыя (брацтва), якой кіруе манаскі… 18 Канон, царкоўнае ўстанаўленне, правіла. 19 Канонік, у каталіцкай царкве святар, які падпарадкоўваецца пэўнаму статуту, але не дае манаскага зароку. 20 Кансісторыя, 1) У праваслаўнай царкве ўстанова пры архірэі з царкоўна-адміністрацыйнымі і царкоўна-судовымі функцыямі. 2) У каталіцкай царкве нарада пры папе рымскім.…