41 Клір, агульнае найменне служыцеляў якой-небудзь царквы. 42 Ключнік, службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім; выконваў функцыі вартаўніка, замыкаў на ноч гарадскую браму і зберагаў ключы ад яе. 43 Кляштар, каталіцкі манастыр. 44 Контррэфармацыя, царкоўна-палітычны рух у Эўропе сярэдзіны 16-17 ст. на чале з папствам, накіраваны супраць Рэфармацыі. 45 Контэрфект (польск.), партрэт карціна. 46 Крайчы, службовая асоба, якая наразала (кроіла) закускі і адказвала за сервіроўку стала вялікага князя; пазней ганаровае званне ў Вялікім Княстве Літоўскім.… 47 Крытыцызм, крытычная філасофія, асновай якой з'яўляецца крытыка пазнавальных здольнасцей чалавека. 48 Крытычны рэалізм, кірунак у мастацтве. 49 Крэацыянізм, кірунак у прыродазнаўстве, паводле якога ўзнікненне Сусвету, Зямлі і жыцця ёсць вынік «божага тварэння». 50 Ксілаграфія, гравіраванне па дрэве. 51 Курфюрст, у Свяшчэннай Рымскай імперыі князь (духоўны ці свецкі), за якім было замацавана права выбіраць імператара.