1 Эгаізм, самалюбства; паводзіны, якія цалкам вызначаюцца думкай пра ўласную карысць і выгаду. 2 Экзатэрычны, у рэлігійных абрадах тое, што прызначана для ўсіх, у т.л. і для непасвячоных. 3 Экзэгетыка, гл. Герменеўтыка. 4 Эклектыка (у мастацтве), фармальнае злучэнне розных стыляў. 5 Экуменізм, рэлігійны рух (пераважна ў пратэстантызме) з мэтай стварэння сусветнага аб'яднання цэркваў. 6 Элегія, лірычны верш, прасякнуты журботнымі настроямі. 7 Эмпірызм, вучэнне, якое прызнае дослед адзіным сродкам пазнання. 8 Эпас (у тэорыі літаратуры), апавядальны жанр (апавяданне, аповесць, раман, эпапея). 9 Эпіграфіка, дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на камянях, скалах, на гліняных, металічных і іншых вырабах. 10 Эпікурэізм, вучэнне старажытнага грэчаскага філосафа Эпікура, заснаванае на разумным імкненні чалавека да шчасця. 11 Эпіталама, вясельны верш, песня, якія выконваюць на шлюбных урачыстасцях. 12 Эрцгерцаг, тытул аўстрыйскіх прынцаў. 13 Этнас, народ, нацыянальная супольнасць; від устойлівай групоўкі людзей, які ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя). 14 Этымалогія, раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем першапачатковай словаўтваральнай структуры слова і высвятленнем элементаў яго старажытнага значэння. 15 Этыялогія, вучэнне аб прычынах захворвання. 16 Эўдэманізм, этычны кірунак, які лічыць шчасце, асалоду найвышэйшай мэтай чалавечага жыцця.