1 Эпас (у тэорыі літаратуры), апавядальны жанр (апавяданне, аповесць, раман, эпапея). 2 Эпіграфіка, дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на камянях, скалах, на гліняных, металічных і іншых вырабах. 3 Эпікурэізм, вучэнне старажытнага грэчаскага філосафа Эпікура, заснаванае на разумным імкненні чалавека да шчасця. 4 Эпіталама, вясельны верш, песня, якія выконваюць на шлюбных урачыстасцях.