1 Магістр, 1) Найвышэйшая службовая асоба ў духоўна-рыцарскім ордэне. 2) Вучоная ступень у англа-амерыканскай і дарэвалюцыйнай расейскай сістэме вышэйшай адукацыі.… 2 Магістрат, выбарны адміністрацыйны і судовы орган самакіравання ў гарадах з магдэбургскім правам Вялікага Княства Літоўскага. 3 Максіма, кароткае выслоўе, якое ў дакладнай форме фармулюе маральнае ці жыццёвае правіла. 4 Манізм, спосаб разгляду разнастайнасці з'яў, зыходзячы з адзінай асновы (субстанцыі) усяго існуючага. 5 Маргінес, поле на старонках кнігі, рукапісу. 6 Маркграф, уладар феадальнага княства (маркграфства) у сярэдневяковай Германіі. 7 Маршалак, 1) Вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 2) Назва павятовага і губернскага прадвадзіцеля дваранства пасля далучэння… 8 Масоны, сябры рэлігійна-філасофскага таварыства, што ўзнікла ў 18 ст. ў Англіі, пазней пашырыла сетку сваіх ячэек (ложаў) і ў іншых краінах свету. 9 Мастаўнічы, службовая асоба, якая сачыла за станам дарог, мастоў, грэбляў у Вялікім Княстве Літоўскім. 10 Матрыкул, афіцыйны спіс асоб пэўнага стану (напр., студэнтаў універсітэта, шляхецкіх прозвішчаў). 11 Медзярыт, гравюра на медзі. 12 Мелас, меладычны пачатак музыкі ў старажытнай Грэцыі. 13 Менталітэт, склад розуму; псіхалогія, светаўспрыманне, светаадчуванне. 14 Месіянізм, рэлігійная вера ў прышэсце Месіі - выратавальніка, які павінен з'явіцца з неба для ўсталявання «царства божага» на Зямлі. 15 Метафізіка, спосаб мыслення, які ў процілегласць дыялектыцы лічыць сутнасць рэчаў, прадметаў і з'яў нязменнымі. 16 Метрыка Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўны архіў Вялікага Княства Літоўскага 14-18 ст. 17 Мечнік, службовая асоба, якая адказвала за ўзбраенне велікакняжацкага войска, пазней ганаровае званне ў Вялікім Княстве Літоўскім. 18 Мімесіс, тэрмін старажытнай грэчаскай філасофіі, які характарызуе сутнасць чалавечай творчасці, у т.л. мастацтва, як перайманне рэчаіснасці навакольнага свету.… 19 Міністр, кіраўнік міністэрства, сябра ўрада. У гэтым выданні пратэстанцкі святар. 20 Мітрапаліт, вышэйшы сан праваслаўных і каталіцкіх епіскапаў (біскупаў).