1 Галоўная школа Вялікага Княства Літоўскага, назва ў 1773-1796 Віленскай акадэміі, заснаванай у 1579; у 1796-1803 - Галоўная Віленская школа, з 1803 - Віленскі ўніверсітэт. 2 Гамілетыка, раздзел багаслоўя, у якім разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні царкоўнай пропаведзі. 3 Ганзейскі саюз, гандлёвы і палітычны саюз паўночных нямецкіх гарадоў на чале з г. Любек у 14-16 ст. 4 Гарадзельская вунія 1413, саюз Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. 5 Гараднічы, 1) Начальнік горада ці замка ў Беларусі ў 15-18 ст. 2) У царскай Расеі (да 1862) кіраўнік гарадской адміністрацыі. 6 Гардзіслава Святаслаўна (у манастве Еўдакія; пасля 1110-?), асветніца, дачка полацкага князя Святаслава-Георгія Ўсяславіча; малодшая сястра Прадславы (Ефрасінні Полацкай), адна… 7 Геагнозія (гістарычная геалогія), навука, якая вывучае помнікі жыцця на Зямлі. 8 Гекзаметр, вершаваны памер антычнай сістэмы вершаскладання. 9 Генеалогія, радавод; дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае паходжанне і роднасныя сувязі гістарычных асоб, радоў, прозвішчаў; галіна ведаў па складанні… 10 Герменеўтыка (экзегетыка), тэорыя, практыка і мастацтва тлумачэння тэксту старажытных літаратурных твораў (класічнай старажытнасці, Бібліі і да т.п.). 11 Гетман, начальнік войска ў Вялікім Княстве Літоўскім і ў Польшчы ў 15-18 ст. (вялікі каронны, літоўскі, яго намеснік - польны), на Ўкраіне ў 16-17 ст. - начальнік… 12 Гімназія, сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова. 13 Глаголіца, адна з дзвюх старажытных славянскіх азбук у 10-11 ст.; ад кірыліцы адрознівалася формаю літар. 14 Гнасеалогія, тэорыя пазнання; раздзел філасофіі, які вывучае крыніцы, сродкі і ўмовы праўдзівасці навуковага пазнання. 15 Гнастыцызм, рэлігійна-філасофская плынь ранняга хрысціянства, якая ўяўляе мешаніну з хрысціянскіх рэлігійных догматаў, грэчаскай ідэалістычнай філасофіі і ўсходніх… 16 Гравіметрыя, навука пра вымярэнне сілы цяжару ў розных пунктах паверхні зямлі, планет і іх спадарожнікаў. 17 Гратэск (у мастацтве, тэатры, літаратуры), выявы людзей або прадметаў у перабольшаным, пачварна-камічным выглядзе, дзе кантрастна спалучаецца рэальнае і фантастычнае,… 18 Гросмайстар, кіраўнік духоўна-рыцарскага ордэна ў сярэднявеччы. 19 Гугеноты, прыхільнікі кальвінізму ў Францыі ў 16-18 ст.