1 Жальнік, могільнік 13-18 ст., дзе кожная магіла абкладзена камянямі. 2 Жонд нарадовы, цэнтральны калегіяльны орган паўстанцкай улады ў час нацыянальна-вызваленчага руху ў 1830-1831, 1846 і 1863-1864. 3 Жыціе, від рэлігійнай літаратуры; апавяданне пра жыццё духоўнай ці свецкай асобы, кананізаванай хрысціянскай царквой.