1 Фарэйтар, фурман, які кіруе шматконнай запрэжкай, седзячы на адным з коней. 2 Фацэцыя, жанр кароткага апавядання тыпу анекдота; вядомы ў заходнеэўрапейскай літаратуры з 12-13 ст. 3 Фізіякраты, прадстаўнікі класічнай палітэканоміі 2-й паловы 18 ст. ў Францыі, прыхільнікі свабоднага гандлю. 4 Філагенез, працэс гістарычнага развіцця свету арганізмаў, іх відаў, родаў, сямействаў, класаў, тыпаў. 5 Філаматы, тайная арганізацыя студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ў 1817-1823; спалучала ідэі асветніцтва з нацыянальна-вызваленчымі імкненнямі. 6 Філантропія, дабрачыннасць, дапамога немаёмным. 7 Філарэты, філіял арганізацыі філаматаў. 8 Фундацыя, ахвяраванне (зямельных угоддзяў, грошай, каштоўнасцей) манастырам, цэрквам і ішным установам; дарунак. 9 Фундуш, фонд.