1 Магістр, 1) Найвышэйшая службовая асоба ў духоўна-рыцарскім ордэне. 2) Вучоная ступень у англа-амерыканскай і дарэвалюцыйнай расейскай сістэме вышэйшай адукацыі.… 2 Магістрат, выбарны адміністрацыйны і судовы орган самакіравання ў гарадах з магдэбургскім правам Вялікага Княства Літоўскага. 3 Максіма, кароткае выслоўе, якое ў дакладнай форме фармулюе маральнае ці жыццёвае правіла. 4 Манізм, спосаб разгляду разнастайнасці з'яў, зыходзячы з адзінай асновы (субстанцыі) усяго існуючага. 5 Маргінес, поле на старонках кнігі, рукапісу. 6 Маркграф, уладар феадальнага княства (маркграфства) у сярэдневяковай Германіі. 7 Маршалак, 1) Вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 2) Назва павятовага і губернскага прадвадзіцеля дваранства пасля далучэння… 8 Масоны, сябры рэлігійна-філасофскага таварыства, што ўзнікла ў 18 ст. ў Англіі, пазней пашырыла сетку сваіх ячэек (ложаў) і ў іншых краінах свету. 9 Мастаўнічы, службовая асоба, якая сачыла за станам дарог, мастоў, грэбляў у Вялікім Княстве Літоўскім. 10 Матрыкул, афіцыйны спіс асоб пэўнага стану (напр., студэнтаў універсітэта, шляхецкіх прозвішчаў).