21 Канстытуцыя, 1) Асноўны закон дзяржавы. 2) Пастанова вальнага сойма Рэчы Паспалітай. 22 Кантар, царкоўны пеўчы ў пратэстанцкіх цэрквах і сінагогах. 23 Канфесія, веравызнанне, прыналежнасць да пэўнай рэлігіі. 24 Канцлер, у Вялікім Княстве Літоўскім начальнік канцылярыі вялікага князя, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі. 25 Канюшы, службовая асоба, якая адказвала за велікакняжацкія табуны і стайні, пазней ганаровы тытул у Вялікім Княстве Літоўскім. 26 Капелан, 1) Святар каталіцкай капліцы-капэлы. 2) Святар у арміі. 27 Капітул, 1) Калегія святароў пры біскупе ў каталіцкай царкве. 2) Агульны сход сябраў манаскага або духоўна-рыцарскага ордэна. 28 Капуцын, сябра каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 16 ст. як адгалінаванне ордэна францысканцаў. 29 Кардынал, вышэйшае (пасля папы) духоўнае званне ў каталіцкай царкве. 30 Кармеліты, сябры каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў час крыжацкіх паходаў у 12 ст. ў Палесціне на гары Кармель (адсюль назва). 31 Карпарацыя, таварыства, саюз групоўка асоб, аб'яднаных агульнасцю прафесійных або саслоўных інтарэсаў. 32 Картэзіянства, кірунак у філасофіі і прыродазнаўстве 17-18 ст., тэарэтычнай крыніцай якога былі ідэі французскага філосафа-дуаліста Р.Дэкарта (лацінізаванае імя Cartesins… 33 Касмалогія, галіна навукі, якая вывучае Сусвет як цэлае і касмічныя сістэмы як яго часткі. 34 Касмапалітызм, ідэалогія сусветнага грамадзянства ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва, накіраваная супраць феадальнай раздробленасці і вызвалення асобы ад феадальных пут.… 35 Катэхізіс, кароткае выкладанне хрысціянскага веравучэння ў форме пытанняў і адказаў. 36 Кашталян, камендант замка, памочнік ваяводы ў Вялікім Княстве Літоўскім. 37 Кіпрэгель, геадэзічны інструмент. 38 Кірыла Тураўскі (каля 1130 - пасля 1190), пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» - кананічная… 39 Кірыліца, адна з дзвюх (разам з глаголіцай) славянскіх азбук. 40 Клімент Смаляціч (Клім Смаляціч; ? - пасля 1164), царкоўна-палітычны дзеяч, мысліцель, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1-й палове 12 ст. ў Смаленску. Быў манахам Зарубскага манастыра…