1 Крайчы, службовая асоба, якая наразала (кроіла) закускі і адказвала за сервіроўку стала вялікага князя; пазней ганаровае званне ў Вялікім Княстве Літоўскім.… 2 Крытыцызм, крытычная філасофія, асновай якой з'яўляецца крытыка пазнавальных здольнасцей чалавека. 3 Крытычны рэалізм, кірунак у мастацтве. 4 Крэацыянізм, кірунак у прыродазнаўстве, паводле якога ўзнікненне Сусвету, Зямлі і жыцця ёсць вынік «божага тварэння».