1 Субрэтка, сцэнічнае амплуа; у камедыях 17-19 ст. бойкая, дасціпная служанка, давераная асоба, пасвячоная ў сакрэты сваёй гаспадыні. 2 Сугестыўнасць (у паэзіі), уздзеянне на ўяўленні, эмоцыі і падсвядомасць чытача праз аддаленыя тэматычныя, вобразныя, рытмічныя, гукавыя асацыяцыі. 3 Суперінтэндант, у пратэстантаў духоўная асоба, якая ўзначальвае царкоўную акругу. 4 Суфраган, біскуп без епархіі.