1 Сігнет, друкарская або выдавецкая марка на кнізе; знак на творы мастацтва, які азначае прыналежнасць яго пэўнаму мастаку. 2 Сілагізм, форма дэдуктыўнай лагічнай пабудовы; разважанне, якое складаецца з дзвюх пасылак і высновы. 3 Сінкрэтызм (у філасофіі), змяшанне, неправамернае зліццё разнародных элементаў, супярэчных поглядаў, не сумяшчальных адзін з адным.