На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    хлеб
    брацца як галодны за хлеб. Гл. галодны.
    мазуру біцца, так як людям хлеб з маслам з'есць. Гл. людзі.
    накінуцца як галодны на хлеб. Гл. галодны.
    неразлучныя як хлеб і соль. Мін. Ухв. Пра чыюсьці моцную дружбу, сяброўства. ЛЦ, 38.
    рабіць як родзіўшы хлеб. Ухв. Пра добрую, ад душы працу. СПЗБ 4, 233.
    хапіцца як за цёплы хлеб. Пра чалавека, які жвава, ахвотна за нешта ўхапіўся. Янк., 436.
    Чалавек вучоны як хлеб пячоны. Докш. Прык. Пра неабходнасць вучэння для чалавека. ПП 2, 178.
    I ў старца душа не пень: хоча хлеба і канапель. Гл. пень.
    дурны як сала без хлеба. Гл. сала.
    залгаць як хлеба з маслам з'есці. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, якому прыемна і лёгка ілгаць. Federowski, 348.
    лёгка як хлеба з маслам з'есці. Мін. Пра нейкую лёгкую і простую справу. Высл., 432.
    трэба як раз хлеба ўкусіць. Пра нешта вельмі патрэбнае чалавеку. Янк., Пар., 170.
    худы як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. Ваўк. п. Пра вельмі худога чалавека. Federowski, 55.
    шукаць як хлеба. Слуцк. Пра пільныя, настойлівыя пошукі нечага. Сержпутоўскі 1999, 46.
    як тараканы каля хлеба. Гл. таракан.
  2. 2
    хлеў
    Хата бэз дытыны як хлів бэз скотыны. Кобр. Прык. Пра пустату, нежыццёвасць хаты, у якой не гадуюцца дзеці. ФА.
    разявіць горла як хлеў. Слон. Няўхв. Пра крыклівую асобу. Высл., 375.
    хата што хлеў. Слон. Пра вялікую і пуставатую хату. Высл., 408.
    Чужы рот не хлеў - не зачыніш. Прык. Пра немагчымасць забараніць іншым гаварыць, пляткарыць. Нос., 185.
    як воўка да гавец у хлеў упусціць. Гл. воўк.
    Дай, Божа, каб пладзіліся як авечкі ў хляве. Гл. авечка.
  3. 3
    хлеўчык
    хатка як хлеўчык. Памянш. Дзярж. Няўхв. Пра бедную малую хатку. Нар. слов., 32.
  4. 4
    хлоп
    як хлоп (хлапок, хлопік, хлапінка). Мсцісл. Пра некага зусім слабога. Юрчанка, 201.
  5. 5
    хлюшч
    вымакнуць як хлюшч. Лоеў. Пра моцна вымаклага чалавека. Янкова, 12. ≺ Хлюшч - жорсткая балотная трава.
    мокры як хлюшч. Карэл., Зэльв. ЛЦ, 72; Сцяшковіч, 620; Сцяцко 1970, 169. Тое ж.
  6. 6
    хлястаць
    крычаць як кнутом хлястаць. Гл. кнут.
  7. 7
    хлясцік
    трэба як зайцу хлясцік. Гл. заяц.

Паведаміць пра недакладнасьць