На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    жуваць
    ногі [баляць] як сабакі жуюць (рвуць). Гл. сабака.
  2. 2
    жужаль
    нада каму што як жужалю бочка жыта. В.Дзв. Насмешл. Пра нешта непатрэбнае сваёй празмерна вялікай колькасцю. ФА. ≺ Жужаль, жужак - авадзень, хрушч, жук.
  3. 3
    жук
    конь як жук. Нараўл. Пра каня чорнай масці. СПЗБ 2, 156.
    чорны як жук. Слон. п. Пра некага эталонна чорнага. Federowski, 66.
    обселся детьми як у жука вокыла лапык. Смал. Насмешл. Пра шматдзетнага чалавека. Добр., Смол., 513.
    пячы як лісіца жука. Гл. лісіца.
    лезці да каго як жукі на кучу. Лях. Няўхв. Пра празмерна назойлівае, бессаромнае чаплянне мужчын да жанчыны. ФА.
    спасу няма ад каго як ад каларадскіх жукоў. Слон. Асудж. Пра складанасць пазбавіцца ад кагосьці вельмі надакучлівага. Высл., 387.
    травіць як жукоў. Воран. Пра бязлітаснае пераследаванне кагосьці, чалавека ці групы людзей. Арх. Гр.
  4. 4
    жулік
    круціцца як жулік на кірмашы. Ушацк. Асудж. Пра неспакойныя, мітуслівыя, насцярожаныя паводзіны каго-н. Барадулін, 108.
  5. 5
    жур
    вада як жур. Ваўк. п. Пра каламутную, густую, з мулам ваду. Federowski, 325.
  6. 6
    журавей, гл. журавель
    шыю выцягнуць як журавей. Зэльв. Насмешл. Пра занадта цікаўнага чалавека, які выцягвае шыю, каб што-небудзь убачыць. Сцяцко 2005, 43. ≺ Журавей - журавель.
  7. 7
    журавель
    дзыбаты як журавель. Ваўк. п. Пра няскладную фігуру даўганогага чалавека. Federowski, 96.
    такая праўда як жураўлі ў небе. Ваўк. п. Іран. Пра не вельмі надзейную праўду. Federowski, 247.
  8. 8
    журавіна
    кіслы як журавіна. Пра вельмі кіслы прадукт, кіслую страву. Янк., Пар., 86. ≺ Журавіны - эталон, сімвал кіслага.
    як журавін жменю глынуць. 1. Пра нейкую няскладную, непрыемную справу. 2. Пра зморшчанага чалавека, з кіслым тварам. Санько, 70.
    бульба як журавіны. Віл. Няўхв. Пра дробную бульбу. Нар. слов., 139.
  9. 9
    журжа
    бегаць позна як журжа. Касц. Асудж. Пра дзяўчыну, жанчыну недысцыплінаваную, што парушае агульнапрынятыя правілы паводзін. Бялькевіч, 168. ≺ Журжа - распусніца.
  10. 10
    жучок
    што жучкі воласы. Памянш. Хойн. Ухв. Пра чорныя бліскучыя валасы чалавека. Мат. Гом., IV, 249.

Паведаміць пра недакладнасьць