-
1
Легок на помине — Пра цыгана гамана, а ён і тут = Мы пра цыганку, а яна на ганку (а яна за клямку) = Пра воўка памоўка, а ён на парог = Пра каго звоняць, таго чэрці гоняць
-
2
Легок (скор) на ногу — Хуткі на хаду = Лёгкі на ногі = Хуткі (шпаркі) як стронга = Шпаркі як бліскаўка (як маланка, як бліскавіца)
-
3
Лежать на боку — Лежні спраўляць = Бакі аціраць = Халадкі аціраць = Крыцаю ляжаць
-
4
Лезть в петлю — На шыбеніцу спяшацца = Сіло шукаць = У вяроўку лезці = Засіляцца
-
5
Лезть из кожи вон — Са скуры вылузвацца (выпінацца) = Са скуры лупіцца (прэгчыся)
-
6
Лезть на глаза — Лезці як дым у вочы = Смалою (смаліцаю) лезці ў вочы = Гадам у вочы скакаць = У вочы вязацца
-
7
Лентяй за дело - мозоль на тело — Як прывык да ляносці, то ад працы баляць косці = Як з мілым пастаяць, то ручанькі не баляць = Людзі жыта жаць, а ў нас мазалі баляць = Гультай за работу - мазоль за руку = У няўмекі рукі калекі
-
8
Лес рубят - щепки летят — Дзе дровы сякуць, там трэскі лятуць = Дзе п'юць, там і льюць = Дзе чубы трашчаць, там і пэйсы ляцяць
-
9
Летами ушел, да умом не дошел — Барада па пояс, а розуму ні на волас = Век зжыў, а розуму не нажыў = Галава пасівела, а розуму не набрала = Ужо сівы, а ў галаве пуста = Стары, а дурны
-
10
Лечь в душу — К сэрцу прыпасці = У вока ўпасці
На запыт знайшлося 10 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць