На запыт знайшлося 14 артыкулаў

  1. 1
    О двух головах — Кароткія (кароткі) завароткі
  2. 2
    Один в море не рыбак, а без артели не моряк — Адзін дасужы, ды не дужы = Адзін дуб у полі - то не лес = Адна пчала мёду не наносіць = Адным пальцам вузла не завяжаш = Адна галавешка і ў печы не гарыць (а дзве і ў полі не тухнуць) = Добра там жывецца, дзе гуртам сеецца і жнецца
  3. 3
    Один на один — Сам-насам
  4. 4
    Один-одинешенек — Адзін душою = Адзін-аднюткі (адзін-аднюсенькі) = Адзін-адзінюткі (адзін-адзінюсенькі) = Адзін-адненькі = Адзін-адным = Адным-адзініца = Сам сабою = Сам сабе = Усяе талакі - свае дзве рукі
  5. 5
    Один с сошхой, а семеро с ложкой — На сем прыганятых адзін араты = У калгасе добра жыць: адзін косіць (робіць), сем ляжыць (а як сонца прыпячэ, дык і гэты ўцячэ) = Калі мужык здароў, дык у яго сем паноў = На аднаго мужыка злыдняў талака = Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых
  6. 6
    Один черт — Адна трасца = Адна халера = Адна вяроўка = Адно шчасце = Адзін дабрыдзень = Не Гірша, дык чорт іншы = Ці пражаны, ці смажаны - усё адно
  7. 7
    Одна кобыла всех заманила — Аднаго Юрку ўпусцілі, а ўся хата заюрылася = Як адна сарока хвост задзярэ, то за ёю ўсе
  8. 8
    Одна лавочка — Адна хеўра = З адной хеўры
  9. 9
    Одна ласточка весны не делает — З адной краскі вянок не саўеш = Першы шпак (першая ластаўка) вясны не робіць
  10. 10
    Одним духом — Чуй дух = Як слова мовіць (сказаць) = У адзін дух = Як слова вымавіць здалося
  11. 11
    Одним махом — За адным скрыпам = За адным цягам = За адным свістам = За адным добрым днём = Адным скокам
  12. 12
    Одним миром мазаны — Адзін чорт маляваў (намаляваў) = Адным грэбенем прычасаліся = Чэрці адной шэрсці
  13. 13
    Одного поля ягоды — З аднаго гнязда птушкі = З аднаго балота чэрці = Адным возам па піва едуць = Каб павесіў, то адзін другога не пераважыць
  14. 14
    Одно нынче лучше двух завтра — Сёння зробіш - заўтра як знойдзеш = Што зробіш сёння, не трэба будзе рабіць заўтра = Яду (абед) на вечар адкладзі, а бульбу сёння пасадзі

Паведаміць пра недакладнасьць