На запыт знайшоўся 51 артыкул

  1. 21
    Хорошо поешь, да где-то сядешь — Хто высока заглядае, той нізка сядае = Вышэй паднімешся - мацней паб'ешся, як скінешся = Не ўздымайся ў жыццё высока, каб не ўпасці глыбока = Не лятай высока, бо нізка сядзеш = Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш
  2. 22
    Хоть бедно, да честно — Хоць у латаным, абы не ў хватаным = Няхай сабе ў лапленым, абы не ў хапленым = Хоць рукі чорныя, ды сумленне чыстае = Хоць папросту, але ў сваім = Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму = Абы сумленне чыстае
  3. 23
    Хоть бездворен, да везде проворен — Хоць небагаты, але зухаваты = Хоць голы, але вясёлы
  4. 24
    Хоть бы хны — І ні лыс = Хоць бы дзічкі = Ні ў вуху вада
  5. 25
    Хоть бы что — І не шум баравы = Хоць бы цвік = Хоць мак сей
  6. 26
    Хоть в омут головой — Хоць ты сеўшы плач = Хоць кулачок пад бачок = Хоць тапіся = Хоць у пельку (у вір) галавою = Хоць у палонку
  7. 27
    Хоть глаз выколи — Хоць у хованкі гуляй = Хоць пальцам у вока = Хоць на воўка ўзлезь (лезь, ўссядзь) = Хоць паўзі = Цёмна як у коміне (як у труне, як у магіле) = Каб хто вытнуў, то не ведаў бы з кім сварыцца
  8. 28
    Хоть горшком назови, только в печь не сажай — Чым ні заві, абы хлебам кармі = Хоць мяне воўкам называй, толькі штодзень барана дай = Хоць гаршком называй, адно ў печ не стаўляй = Няхай бы чортам называлі, абы ў балота не гналі = Як хочаш мяне лай, адно цераз плот не перакідай = Хоць лай, хоць бай, а была б дай
  9. 29
    Хоть за козла, хоть за попа, хоть за пень березовый — Хоць за быка, як няма маладзіка = Хоць за казла, абы замуж пайшла = Хоць за вала, абы дома не была = Хоць за старца, абы не астацца = Хадзі за казла, абы з дому спаўзла = Выйсці хоць і за лапаць, абы не плакаць
  10. 30
    Хоть караул кричи — Хоць гвалт крычы = Хоць крыкні «ратуй» = Хоць крычы гвалту і плач
  11. 31
    Хоть кол на голове теши — Хоць у лоб страляй = Хоць лапатку адпары = Хоць (перад ім) дробным лістам рассыпся = Затупяніўся як бык = Упёрся як чорт у грэблю = Зацяўся як камень = Упіраецца рагамі і нагамі = Як певень наравісты = Б'е як дурны ў дзверы = Ні блізка, а не то туды = Клец баранавы
  12. 32
    Хоть косой коси — Хоць касу закладай = Хоць граблямі заграбай = Хоць касі = Як ігліцы (шыльніку, шыголля) у бары = Як насеяна = Як насаджана
  13. 33
    Хоть ложись да помирай — Хоць жывому ў зямлю сырую лезь = Хоць на сценку лезь = Гатоў патануць (памерці, парвацца)
  14. 34
    Хоть лопни — Хоць у печ крычы = Хоць покні = Хоць ты што = Ці плач, ці скач, нічога не паможа
  15. 35
    Хоть лыком шит, а все же муж — Няхай мужык як шкарпэтка, абы жонка як кветка = Хоць мужык як лапаць, абы за ім не плакаць = Мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата = Сякі-такі мужчына, абы дровы ды лучына = Мужык як варона, ды ўсё жонцы абарона
  16. 36
    Хоть отбавляй — Хоць дарма аддавай = Хоць каўшом бяры = Аж занадта = Аж цераз вушы = Праз вушы лезе
  17. 37
    Хоть пруд пруди — Хоць гаць гаці = Возам не павязеш = Як расы = Як камення = Як дроў у лесе = Як гразі
  18. 38
    Хоть разорваться, да не поддаться — Хоць парвуся, ды не скаруся = Хоць знябыліся, але здабыліся = Хоць нагавіцы застаўлю, а на сваім пастаўлю
  19. 39
    Хоть разорвись (расшибись) — Хоць парвіся = Хоць выпрастайся = Хоць ты канай = Хоць трэсні й прападаі
  20. 40
    Хоть с корыта, да досыта — Хоць воўна, абы кішка поўна = Хоць чорная папа, ды поўная лапа = Усё роўна, чым чэрава поўна

Паведаміць пра недакладнасьць