-
1
Чего сам не любишь, того и другому не желай — Чаго не хочаш самому, не чыні другому = Што сабе (табе) не міла, таго і другому не зыч = Не рабі другому, што не люба самому = Не чыні таго другім, што табе не люба
-
2
Человек предполагает, а господь располагает — Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца = Ніхто наперад не знае, што каго чакае = Думаеш адно, а яно перавернецца на дно = Чалавек думае так, а выйдзе зусім іначай = Чалавек думае, а Бог робіць = Стралец (чалавек) страляе, а Бог кулі носіць
-
3
Чем богаты, тем и рады — Чым хата багага, тым і рада = Хоць я небагаты, а з гасцей рады = Што маем, тым і прымаем = Частавалі, чым мелі, весялілі, як умелі
-
4
Чем дальше в лес, тем больше дров — Далей у лес - болей труску = Чым у лес далей, тым гусцей
-
5
Чему быть (бывать), того не миновать — Што будзе суджана, тое не будзе адгуджана
-
6
Через пень-колоду — Абы дзень да вечара = Так-сяк накасяк, абы не па-людску = Ці сяк, ці так, абы не так, як трэба
-
7
Через час по (чайной) ложке — Па кропельцы цыркаць = Пакрышцы (пакрышачцы) цыркаць = Цыркаць пакрысе
-
8
Черного кобеля не вымоеш добела — Паможа вароне мыла, як памерламу кадзіла = Не паможа ні мыла, ні вода, бо такая ўрода = Які чорт да лазні, такі і пасля лазні = Варона колькі ні мыецца, усё адно чорная = Крумкачу і мыла не паможа = Чорнае белым не стане
-
9
Черт (бес, леший, пес) его знает — А ліха (пярун, агонь, халера, немач, упадак) яго ведае = А смуткі (злыдні, кадукі, віры) яго ведаюць
-
10
Черт (бес) попутал — Нячысцік падкаснуўся = Чорт панёс на дзіравы мост
-
11
Черт бы тебя побрал — Ліха на цябе = Бадай цябе ліха (ліхоцце) ўзяло = Каб цябе чорт узяў (мара ўзяла) = Каб цябе зямля не насіла = Каб цябе немач забрала (узяла, ела) = Каб цябе бура якая панесла = Каб цябе віхор панёс = Каб цябе смуткі ўзялі
-
12
Черт дернул — Чорт падаткнуў
-
13
Черт дернул за язык — За язык пацягнула = Нячысцікі за язык пацягнулі
-
14
Чертова дюжина — Чортаў тузін
-
15
Чертова кукла (перечница) — Рапуха паганая = Жаба апоўзлая (разлезлая, аблезлая, віславухая, карэлая) = Брыда (пачвара) нейкая = Кацера нягодная
-
16
Черт принес — Нячысцік прыгнаў = Чорт прыгнаў = Чортава хвіля прыгнала = Хвароба прынесла
-
17
Черт тебя дери — Каб з цябе чэрці вяроўкі вілі = Каб цябе чэрці паілі-кармілі = Каб табе д'яблы скуру папісалі = Каб на цябе чорны гад напаў = Каб тваю душу чэрці па пекле пхалі = Каб з цябе скуру лупілі
-
18
Чесать языки (языками) — Языкамі абмывацца = Зводы зводзіць = Леды вадзіць
-
19
Честной народ — Людзі добрыя
-
20
Честь честью — Як мае быць = Як належыць
На запыт знайшлося 20 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць