На запыт знайшлося 8 артыкулаў

  1. 1
    Век долог - всем полон — Век звекаваць - усяго спазнаць = На год сем прыгод, а на вяку - без ліку = Трапіцца на вяку варыць капусту і ў гляку = Здараецца на вяку і па спіне і па баку = На вяку, як на палосцы-шнурку, усяго трапляецца - і кукалю, і пшаніцы = На вяку ўсяго трапіцца = Жывучы, усяго давядзецца
  2. 2
    Век живи, век учись — Што жывем, то вучымся = Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца (налучыцца) = Колькі робіш, столькі вучыся
  3. 3
    Велика Федора, да дура — Вырас пад неба, а дурань як трэба = Байбусам вырас, ды розуму не вынес = Да званіцы падняўся, а без розуму застаўся = Рост чалавечы, а розум авечы
  4. 4
    Вертеться как белка в колесе — Кідацца як рыба ў вадзе = Круціцца як у коле вада = Круціцца як у віры = Круціцца як трэска ў палонцы
  5. 5
    Веселиться напропалую — На пакацістую гуляць = На ўсе застаўкі туляць
  6. 6
    Весна красна цветами, а осень - плодами — Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі = Вясна кветкамі багата, а восень з пірагамі ў хату
  7. 7
    Ветер свистит в карманах — Кішэнь без дна = У галаве шуміць, шуміць, а ў кішэнях ціха, ціха = Па шэлегу луста, але й шэлега пуста
  8. 8
    Ветром шатает — З ветру валіцца = Вецер са сцежкі здзімае = Хоць калочкам падапры = Дрыгавіца ў нагах = Хоць з ветрам пусці

Паведаміць пра недакладнасьць