На запыт знайшлося 16 артыкулаў

  1. 1
    Говорят, что кур доят — Кажуць, што і масла хлебам мажуць = Усялякае бывае: жук рыкае, а карова лятае = Людзі чаго не скажуць - і смаленую кабылу змажуць = Бывала, што й варона кувала, а цяпер і зязюля не каркае = Казалі-гаварылі, што ходзіць Базыль да Марылі
  2. 2
    Гол как сокол — Голы як бізун (як палец, як костка, як стары венік) = Голы як стой = Гол як кол = Голы гальцом = Салому сячэ, пірагі пячэ, сенам падмазвае
  3. 3
    Голова - всему начало — Розум - найлепшае багацце = І да булавы трэба галавы = У добрай галавы сто рук = Галава не булава, мазгі не пілавіны
  4. 4
    Голова садовая — Галава малінавая = Галава капусцяная
  5. 5
    Головой стены не прошибешь — Лобам муру не праб'еш = Муру галавой не разаб'еш = Хоць лоб і медны, але ж мур каменны
  6. 6
    Голод не тетка — Голад не дзядзіна, з'ясі і крадзена = Голад не цётка, з'есць, што патрапіць = Голад не свой брат = Галоднаму ўсё смакуе = На галодны зуб усё смачна = Галоднаму асцюкі не колюцца = Чорт з голаду й мухі еў
  7. 7
    Голодной куме хлеб на уме — Галоднай курцы проса на думцы = Галодны - пра хлеб, п'яны - пра хмель = Каму што, а галоднаму хлеб = Галоднаму каню авёс сніцца = Галоднаму - ежы, халоднаму - цяпла, а сытаму - музыкі
  8. 8
    Голодному Федоту и пустые щи в охоту — Сагнешся ў сук - з'ясі і саломы пук = З гора, з бяды пад'еў лебяды = У голад і нішчымнае смачна есці = Будзе смачна, як духі падвядзе = Галодны прысмакаў не пытае = Галоднаму жывату і пушынка па нутру
  9. 9
    Голому разбой не страшен — Голы разбою не баіцца = Старцу пажар не страшны = Мокры дажджу не баіцца = З жабрака сарочкі не здзярэш
  10. 10
    Гоняться за двумя зайцами — На сем сукоў садзіцца = Дзвюх сарок за хвосг трымаць = Два зайцы гнаць
  11. 11
    Гора родила мышь — З вялікага гуку не будзе чаго браць у руку = Шырокі двор, ды невялікі збор = З вялікага грому малы дождж = З вялікае хмары малы дождж
  12. 12
    Горбатого могила исправит — Гарбатага хіба труна выпрастае (паправіць) = Гарбатага выпрастае магіла, а ўпартага - дубіна = Крывога дрэва не выпрастаеш = З дугі аглоблі не зробіш = Калі пень, то і будзе пень
  13. 13
    Горе луковое — Гора чубатае = Згарода няшчасная = Няздара нейкая
  14. 14
    Гори синим огнем — Гары яно гарам = А няхай яно дымам возьмецца = Хай яго агні высмаляць = Хай яно перуном (пылам) пойдзе = Няхай тут усё дымам сядзе = Каб яно дагары з дымам пайшло = Бадай ты без агню згарэў = А няхай ты згары = Каб ты ўпапялеў = Каб цябе агонь спаліў = Агнём цябе запалі
  15. 15
    Господь терпел и нам велел — Бог жабраваў і нам казаў = Цярпі, Зося, так прыйшлося = Цярпі, казача, не выпадае йначай
  16. 16
    Готовь летом сани, а зимой телегу — Ладзь калёсы зімою, а сані летам = На свята думай пра будзень, а ўлетку пра зіму

Паведаміць пра недакладнасьць