-
1
Довести до ручки — Да абуха дабіць (давесці) = Да пухі дабіць = На пусты канец звесці = На пшык звесці
-
2
Дойти до ручки — На пусты канец сысці (з'ехаць) = Да пустога канца дажыць (дажыцца) = На нішто з'ехаць = На пшык з'ехаць = Да пугаўя (да пужальна) дабіцца = Да няма нічога дайсці
-
3
Долг платежом красен — Што вінен, аддаць павінен = Умеў узяць - умей і аддаць = Любіш браць - любі і аддаць = Пазычай - як умееш, аддавай - хораша = Прыйшоў з мехам, не адбудзеш смехам = Круці, не круці, а што трэба заплаці
-
4
Дома стены помогают — У сваёй хаце і вуглы памагаюць = У сваёй хаце і качарга помач = У сваёй хаце і дзіркі грэюць
-
5
Дом невелик - гулять не велит — Сямейка малая - (усім) работы хапае = Гурт невялічкі - гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора
-
6
До основания — Ушчэнт (дашчэнту) = Дарэшты = Да пня
-
7
До отвала — Як стаць = Як завязаць = Па (самую) завязку = У разорву = Аж цераз вушы = Цераз горла валіцца = Ажно кішка прутам стала
-
8
До последнего издыхания — Да самага скону = Да астатняга дыху
-
9
Дорога ложка к обеду — Дарагое яечка да Вялікадня = Дождж у пару, што золата = Усё добра ў пару = Дарагая помач у свой час = Не ў час лыжка па абедзе
-
10
Дорог не обед, а привет — Не дорага ежка, дорага пацешка = Даражэйша не сняданне, а прывітанне = Не частуй (мяне) ні піўцом, ні вінцом, а прывітай шчыранькім слаўцом = Піццё - смяццё, пасядзёнка дорага = Ці з перцам, ці не з перцам, абы са шчырым сэрцам
-
11
Дорого, да мило, дешево, да гнило — Прыгажэйшае - даражэйшае, а што заганнае, тое таннае = Ёсць загана - купіш танна = За тавар гнілы і грош малы = Якія грошы, такі і тавар = Таннае мяса сабакі ядуць (цягаюць)
-
12
До свадьбы заживет — Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць - нічога не знаць
-
13
До скончания века — Па век вякоў (векаў) = Да скону свету = Пакуль свет (стаіць) = Давеку
-
14
Доход не живет без хлопот — Хто дбае, той мае = Гаспадарка - клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі - будуць у гаршку скваркі
-
15
До черта — Чорт колькі = Чортава процьма = Да гібелі = Да халеры
На запыт знайшлося 15 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць