На запыт знайшлося 43 артыкулы

  1. 41
    Пусти свинью за стол, а она и ноги на стол — Пусці свінню пагрэцца, (то і самому) не будзе дзе дзецца = Пусці свінню на ўзмежак, то яна і ў бульбу = Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады не выжывеш = Упрасіўся на парог, а і з печы не згоніш = Пусці свінню пад стол, то яна захоча й на стол
  2. 42
    Пьяница так сведет домок, что не нужен и замок — Гаспадар у карчме п'е і скача - гаспадарка плача = Латамі трасе, а ў карчму апошняе нясе = Рыззём трасе, а пятак на гарэлку нясе = Лату на лату будзе садзіць, а капеечку на гарэлку шчадзіць = Гарцы ўвядуць у старцы = Гаспадарку збыў: у горле ўтапіў
  3. 43
    Пьяному море по колено — П'янаму і козы ў золаце = П'яніцу і ў лужыне рай = Нап'ецца, дык з царамі б'ецца (а як праспіцца, дык і курыцы баіцца) = Для п'янай галавы ўсюды роўна, а для ног - адны ямы
123

Паведаміць пра недакладнасьць