На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    Слезами герю не поможешь — Плач, галасі, а рады не дасі = Не лягчэй будзе жыць, калі будзеш галасіць = Слязьмі рады не дасі = Журба бядзе не помач
  2. 2
    С лица воду не пить, умела бы пироги печь — Выбіраюць не на йгрышчы, а на ржышчы = Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а шукай у агародзе = Не гладзі на мяне, у касцёл ідучы, а глядзі на мяне, лён тручы = Жонку выбірай і вачыма, і вушыма
  3. 3
    С личка - яичко, а внутри болтун — Прыгожы і грэх, а дурны на смех = Зверху шоўкавыя хусткі, а ў галаве пусткі = Зверху тлуста, а ў сярэдзіне пуста = Глянеш - хоць пацалуй, а прыступішся - плюнеш = Адзеўся, як пан, а дурны, як баран = Адзенецца, як пава, але благая слава = Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі
  4. 4
    Слово не воробей: вылетит - не поймаешь — Конь вырвецца - здагоніш, а слова вырвецца - не зловіш = Выказанага слова да губы не вернеш = З свайго языка спусціш - на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў - не вернеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш
  5. 5
    Слышал звон, да не знает, откуда он — Гавораць, гамоняць, ды не ведаюць, дзе звоняць = Чуе звон, ды не ведае, дзе ён = У кумы не прападзе, не прычуе, то прыкладзе = Няхай бы яшчэ гаманілі, каб ведалі, дзе званілі

Паведаміць пра недакладнасьць